Что является «изюминкой» Малоритчины?

Маларыцкі раён – край непаўторны і ўнікальны  ў многіх аспектах. Шмат чаго ў ім ёсць яшчэ нязведанага, таямнічага, да канца не разгаданага і вывучанага. Маларытчанам ёсць чым ганарыцца. Што можна аднесці да цудаў раёна, матэрыяльных і духоўных? З гэтым пытаннем мы і звярнуліся да вядомых у раёне людзей.

Андрэй Гарбацэвіч, начальнік аддзела ідэа­лагічнай работы, культуры і па справах моладзі Маларыцкага райвыканкама:

-У пералік цудаў Маларытчыны я аднёс бы многае, у тым ліку — Маларыцкі строй адзення. Ён, напэўна, самы дасканалы не толькі на Брэстчыне, але і ва ўсёй Беларусі. Яго, на думку многіх спецыялістаў, можна смела назваць эталонам народнага ткацтва. Ма­ларыцкі строй не зблытаеш з іншым. Уражвае хараство і багацце вышытых узораў. Гледзячы на арнамент, адчуваеш гонар за тых, хто змог не толькі ўбачыць, але і перадаць нюансы мясцовага каларыту праз вышыўку. Зачароўвае не толькі непаўторная прыгажосць, але і дзівосная цеплыня, якая адчуваецца ў кожным вырабе. Добра, што ў раённым цэнтры народнай творчасці Маларыцкага раённага цэнтра культуры (дырэктар Валянціна Струнец) вырашылі некалькі гадоў назад адрадзіць тэхналогіі старажытных рамёстваў, духоўныя традыцыі рэгіёна, аўтэнтычнае нацыянальнае адзенне, каб не страцілася багатая, адметная, самабытная і непаўторная спадчына, створаная талентам і працавітасцю нашых продкаў.

Ала Мельнікава, га­лоўны спецыяліст Маларыцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:

-Сярод цудаў Маларытчыны – прырода, сярод якой мы жывём. У раёне ёсць прыродныя тэрыторыі, якія маюць статус асоба ахоўваемай і займаюць 7,8% плошчы раёна. Гэта, напрыклад, біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння “Лукава”, біялагічныя заказнікі мясцовага значэння “Гусак”, “Хмялёўка”, “Арэхаўскі”. Сюды ж варта аднесці помнікі прыроды “Цар-дуб”, “Дуб-патрыярх”, Пажэжынскія і Маларыцкія “Астраўныя ельнікі”, “Макранскую дзюну”, “Букі лясныя” ў Вялікарыце, “Вялікі камень піцемскі”, “Чортаў камень” ля в.Хмялёўка, “Гара мелавая з валунамі”, “Арлянская і Хаціслаўская дзюна”, батанічныя помнікі прыроды “Высокае”, “Хаціслаўскія ліпы”, “Олтушская бяроза” і інш.

Протаіерэй Віктар Паляціла, кандыдат ба­­га­слоўскіх навук, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, настаяцель Мікалаеўскага храма г.Маларыта:

-Маларыцкая зямля багата на гісторыка-куль­тур­ную спадчыну, але яна пакуль яшчэ   недастаткова вывучана і даследа­вана. Напрыклад, сем хра­маў рэгіёна занесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Гэта цэрквы ў г.Маларыта, вёсках Ляхаўцы (упершыню ўпамінаецца ў гістарычных дакументах у 1575г.), Олтуш (1668 г., у 1783 г. перабудавана),  Хаціслаў (1668 г., храм, што існуе цяпер, узведзены, па адных звестках, у 1752 г., па іншых — у 1799 г.), Гвозніца (1668 г., з 1812 па 1816 гг. вялося будаўніцтва новага храма, у 1878 г. быў праведзены яго капітальны рамонт), Дарапеевічы (пабудавана ў 1671 г.), Чарняны (1799 г.). Некаторыя храмы раёна (вёсак Олтуш, Хаціслаў, Ляхаўцы) пабудаваны ў асаблівым Маларыцкім архітэктурным стылі. Навукоўцы схіляюцца да думкі, што ў гэтым жа стылі былі ўзведзены ранейшыя цэрквы ў г. Маларыта і в.Арэхава.

Лукаўская ікона Божай Маці, Маларыцкая ікона Божай Маці “Замілаванне” – таксама наш гонар. Дарэчы, тут будзе сказаць і  пра мастака з Малой Рыты, які тварыў у 1648-1650 гадах. Невядомы майстар пісаў свае шэдэўры для храмаў навакольных вёсак.

 *   *   *

Паважаныя  чытачы! А што да цудаў Маларытчыны аднеслі б вы? Чакаем вашых меркаванняў.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.apothekegenerika.com

www.steroid-pharm.com/methane-ultra.html

monaliza.kiev.ua/catalog/zhitomir/