Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга ў в.Олтуш

 

Упершыню звесткі пра царкву датуюцца 1668 г. Тады яна мела 1 валоку зямлі. У 1783 г. храм перабудаваны і асвечаны 6 жніўня таго ж  года. Адноўлена царква ў 1862 г. і 1879 г. У 1859 г. святар Іаан Паўловіч адкрыў першую на Маларытчыне царкоўна-прыходскую школу, дзе дзеці сялян навучаліся чытанню, пісьму, арыфметыцы, малітвам і азам катэхізісу.
Олтушскі храм – помнік народнага дойлідства з рысамі стылю барока. У другой палове ХІХ ст. былі дабудаваны яшчэ адзін бабінец і двух’ярусная шатровая званіца. Рознавялікія  і разнастайныя па форме дахі аб’ёмаў завершаны фігурнымі барочнымі купаламі з макаўкамі. На фоне гарызантальнай шалёўкі вылучаюцца разныя ліштвы прамавугольных аконных праёмаў. У царкве захоўваецца некалькі абразоў ХVІІ ст.
На здымках: царква ў гонар Праабражэння Гасподняга ў в.Олтуш; святар Уладзімір Стрэха.

Добавить комментарий


chemtest.com.ua

www.best-cooler.reviews/engel-or-yeti-battle-of-two-giants/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!