Выратавальнікі з Маларыты дапамагаюць усім

Калі не ўсе, дык многія з нас траплялі, напэўна, у надзвычайныя жыццёвыя сітуацыі, накшталт такой: вы вяртаецеся позна вечарам з гасцей, адчыняеце дзверы і раптам… ламаецца ключ, застаецца ў замку. Альбо дзверы самі па сабе замкнуліся, а ў вашым кабінеце засталіся адзенне, рэчы, сумка, у якой ключы ад кабінета і вашай кватэры. Што рабіць? Прадумаўшы многія варыянты, мы звычайна спыняемся на апошнім: тэлефануем на службу “101” і просім выручыць. Балазе, тут ведаюць, як і ўмеюць дапамагчы.

Між іншым, летась 18% ад усіх выклікаў, зафіксаваных на службе “101”, было менавіта з нагоды надзвычайных здарэнняў. І ва ўсіх выпадкаў работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях выручылі тых, у каго здарылася “НЗ”.

Ірына КАСЦЕВІЧ

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!