Кто стал посланником мира на Малоритчине?

Усіх дзяцей, якія нараджаюцца 21 верасня, у Міжнародны дзень міру,   называюць «па­сланнікамі  міру»  або «дзецьмі міру».

У сям’і Аляксандра і Наталлі Ляшко з Маларыты адбылася знамянальная падзея – 21 верасня на свет нарадзілася дачушка Крысціна. Гэта трэцяе дзі­­цятка ў шчаслівай маладой сям’і. Вельмі рады маленькай сястрычцы і два брацікі – сямігадовы Саша і чатырохгадовы Іван.

На мінулым тыдні ва ўрачыстай абстаноўцы ў аддзеле загса адбылося ўшанаванне маленькага “пасланніка міру” і  рэгістрацыя Крысціны, новага грамадзяніна нашай краіны. Крысціна пакуль не ўсведамляла ўсёй важнасці мерапрыемства і ціхенька спала на руках шчаслівага таты, пакуль гучалі віншаванні і шчырыя пажаданні.

З падарункамі, кветкамі і цёплымі словамі вінша­ванняў з нагоды Дня маці да цяпер ужо шматдзетнай сям’і звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Шпетны. Сертыфікат фонду міру на імя Крысціны маладой матулі Наталлі ўручыла старшыня раённай арга­нізацыі грамадскага аб’яд­нання “Беларускі фонд міру” Людміла Бурштын. Набор харчавання для дзяцей ад кансервава­гароднінасушыльнага кам­біната перадала сям’і Аляксандра і Наталлі Ляшко начальнік аддзела маркетынгу, рэалізацыі і знешнеэканамічных сувязей Іна Іванова. Ад імя калег з СШ №2, дзе працуе лабарантам Наталля, маладых бацькоў павіншавала старшыня прафкама Лідзія Та­тарыновіч. Завяршылася ўрачыстая дзея ўшанавання Крысціны дарэннем адмысловага памятнага адрасу, які ўручыла начальнік аддзела загса Наталля Камянчук.

Кацярына Яцушкевіч.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.