Ветераны футбола Малоритчины обыграли украинцев и поляков

На стадыёне “Колас” г.Любомль (Украіна) прайшоў міжнародны  футбольный турнір сярод ветэранаў гэтага віду спорту. У спаборніцтве бралі ўдзел 4 каманды:  з г.Любомль, в.Пачапы (Украіна),  г.Хэлм (Люблінскае вая­водства Польшчы) і г.Маларыта.

Ігракі каманд-удзельніц турніру

 

Наша каманда, якая выступала ў складзе Аляксандра Ляпешкі, Андрэя Троца, Віктара Барысевіча, Валерыя Струнеўскага, Радзівона Мазура, Алега Кручка, Аляксандра Закрутнага, Віталя Навуменкава, Аляксандра Лышчыка, Віктара Віславуса, Андрэя Рагулі, заняла першае выніковае месца.

каманда ветэранаў аматарскага футбола Маларытчыны

Маларытчане з лікам 1:0 (гол забіў Андрэй Троц)  абыгралі спартсменаў з Пачап. Нашы ветэраны футбола таксама выйгралі і ў каманды з Любомля з лікам 2:0 (голы забілі Віктар Барысевіч і Валерый Струнеўскі). З лікам 4:0 маларытчане пе­рамаглі і каманду з Польшчы. У гэтай гульні па аднаму голу ў вароты сапернікаў забілі Аляксандр Ляпешка, Радзівон Мазур і 2 голы – Валерый Струнеўскі.

Капітан маларытчан Аляксандр Лепешка прымае ўзнагароды за першае месца

Каманда нашых фут­балістаў узнагароджана Кубкам турніру, медалямі і мячом.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Ветераны футбола Малоритчины обыграли украинцев и поляков: 1 комментарий

  • 28.10.2017 в 9:59 пп
    Permalink

    Ничего себе, молодцы, поздравляю

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.