Пракатнае месца

Патэлефанаваў знаёмы з Мінска. У час размовы ён паведаміў, што з сям’ёй едзе адпачываць на выхадныя на аўтамабілі, …узятым на пракат. У вялікіх гарадах сёння ў арэнду здаюць, без перабольшання, усё, што можна здаць. Карыстацца такой паслугай – новая модная тэндэнцыя. Многімі рэчамі мы карыстаемся  ад выпадку да выпадку ці наогул  некалькі разоў у жыцці. Дык навошта купляць тое, што ў далейшым, магчыма, зусім і не спатрэбіцца. Часовыя рэчы лепш і зручней браць на пэўны тэрмін у арэнду. Бо пракат – паслуга  простая, камфортная, выгадная. Ці запатрабавана яна ў Маларыце?
— У райцэнтры яна карыстаецца папулярнасцю, — пераконвае Вера Ягорава, якая ўжо амаль 14 гадоў загадвае пунктам пракату РКБА, і прыводзіць такія факты: — За мінулы год, да прыкладу, гэтай паслугай скарысталася больш за 500 чалавек. Ёсць кліенты і з горада, і з вёскі. Ёсць пастаянныя. Для пракату мы прапаноўваем  больш чым 40 найменняў  рэчаў. Сярод іх – халадзільнікі, тэлевізары, маразільнікі, швейныя машынкі і нават піяніна (іх у нас 8, на сённяшні дзень ўсе яны ў арэндзе), 10 пар лыж з абуткам  40-44 памераў, палатка для вяселля памерам 10х6 метраў… Найбольш запатрабаваны — пракат посуду (талеркі, хлебніцы, лыжкі, відэльцы, графіны, салатніцы, абрусы, шклянкі) для правядзення розных урачыстасцей. Карыстаюцца попытам і палаткі для адпачынку летам. Некаторыя хацелі б часова арандаваць ложкі, пральныя машыны, пыласосы, вясельныя ўпрыгожванні, DVD-дыскі, мікрахвалевыя печы…
— Што неабходна, каб узяць нешта на пракат?
— Пашпарт, — гаворыць Вера Сяргееўна, – які патрэбен для таго, каб заключыць дамову ў пісьмовай форме. Яе атрымлівае кожны з бакоў. Кліенту на рукі яшчэ выдаецца і квітанцыя. Кошт паслуг ёсць у прэйскуранце. Расцэнкі – памяркоўныя. Уся працэдура афармлення займае прыблізна 10 хвілін. Заплаціўшы пэўную суму за паслугу, рэччу можна карыстацца столькі часу, колькі вам неабходна. Мінімальны тэрмін пракату складае адны суткі. Можна браць рэчы і на большы тэрмін. Калі тавар вяртаецца пазней тэрміну, які ўказаны ў дакументах, бярэцца пеня ў памеры 1% ад сумы за суткі. Пры гэтым, тое, што ўзята на пракат, можна вярнуць у любы момант. Хочацца звярнуць увагу на такую акалічнасць. Дамова з кліентам прадугледжае і адказнасць за псаванне тавару. Калі ён па нейкіх прычынах губ­ляецца (б’ецца посуд, напрыклад), то трэба аплаціць яго поўны кошт. Бывае, што рэч бяруць і не вяртаюць. Тады мы маем права звярнуцца ў суд. Праўда, у апошні час да такога справа не даходзіла. А вось за дапамогаю да супрацоўнікаў міліцыі даводзіцца звяртацца пастаянна. Ніколі не адмаўляюць у гэтым Эдуард Паўлаў, Віталь Струнец, Уладзімір Валчук і іншыя. Некаторыя людзі проста забываюць вяртаць тое, што яны ўзялі, калі закончыўся тэрмін арэнды. У практыцы здараецца, што нядобрасумленных кліентаў даводзіцца шукаць праз знаёмых, тэлефанаваць ім, напамінаць. Такія забыўчывыя кліенты былі ў нас з Лукава, Збуража, Маларыты. А аднаго даўжніка знайшлі ажно ў Івацэвічах, які туды з’ехаў жыць.
— А папярэдні запіс у вас ёсць?
— Вядома. Для зручнасці кліентаў існуе сістэма браніравання. У нас заведзены спецыяльны журнал уліку. Ужо сёння на сярэдзіну мая зарэгістраваны заяўкі на пэўныя рэчы.
Мікалай НАВУМЧЫК.
На здымку: Вера Ягорава хутка і з усмешкай аформіць патрэбную рэч на пракат.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


Лестницы из нержавеющей стали https://arbud-prom.com.ua.
нарядные платья для подростков

www.best-products.reviews
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!