В Малорите открылись киоски

Раённая газета “” неаднаразова на сваіх старонках узнімала праблемнае пытанне аб тым, што доўгі час у горадзе не працуюць газетныя кіёскі гандлёвага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Брэстаблсаюздрук”.

Па словах кіраўніцтва прадпрыемства, прычына закрыцця гандлёвых кропак – адсутнасць жадаючых працаваць у кіёсках прадаўцоў. Пэўныя нязручнасці мелі маларытчане, якія ў розніцу не маглі набыць перыядычныя выданні, канцылярыю і іншыя рэчы. Пасля апошняй публікацыі “А  кіёскі так і не працуюць”,  якая была змешчана на старонках раённай газеты за 9 верасня гэтага года, справа зрушылася з мёртвай кропкі.

Другі тыдзень працуюць два газетныя кіёскі, якія знаходзяцца недалёка ад гарадскога Дома культуры і ля гарадскога рынку.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.