Кто наиболее грамотный в финансовых вопросах?

У школе вучаць розным прадметам — фізіцы, хіміі, замежнай мо­ве… Але ніхто не вучыць таму, як трэба карыстацца фінансамі, бо прадмета такога ў школе няма. Таму алімпіяду па фінансавай гра­матнасці можна лі­чыць ўнікальнай. Вучні да яе рыхтуюцца самастойна.

На базе СШ №1 у мінулую суботу прайшоў другі этап (раённы) рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці. У ім прынялі ўдзел вучні ўстаноў аду­кацыі Маларытчыны: 18 адзі­наццаці­клас­нікаў, 24 – дзесяцікласнікі. Акрамя таго, 2 дзевяціклас­нікі выступалі за 10 клас.

Алімпіяда пра­водзіцца ў форме тэсціравання з мэ­таю павышэння фінансавай граматнасці вуч­­­­­няў: папуля­рызацыі іх ведаў у вобласці фі­нансаў, фар­міравання практычных навы­каў выкарыстання фі­нансавых інстру­ментаў для пла­­навання бюджэту і накаплення, кантролю сваіх даходаў, рас­ходаў і даўгоў, развіцця фінанса-вай культуры і ўмацавання фінансавай дысцыпліны вучняў.

Вынікі інтэлек­туальнага спабор­ніцтва пацвердзілі дастаткова высокі ўзровень ведаў школьнікаў. Пераможцы ў другім этапе рэспубліканскай алімпіяды па фінан­савай граматнасці вызначаліся сярод усіх удзельнікаў па колькасці набраных балаў.
Першае месца заняла Ганна Якубчык, вучаніца 11 “Б” класа раённай гімназіі (настаўнік Ірына Сацюк). Другое месца журы прысудзіла Ніне Упярэнка, трэцяе – Наталлі Сымонік, абедзве з’яўляюцца вучаніцамі 10 класа Олтушскай СШ (настаўнік Кацярына Алесік).

Віншуем дзяўчат і жадаем ім поспехаў на трэцім этапе (абласным) рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці,  дзе яны хутка будуць абараняць гонар Маларытчыны

Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымках: падчас правядзення алімпіяды;

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.