Памяць захоўваць маладым

На мінулым тыдні стартаваў месячнік абаронна-масавай работы. З мэтай выхавання ў маладога пакалення пачуцця патрыятызму, а на гэта якраз і накіраваны месячнік, Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структурай ДТСААФ  і  раённым камітэтам  грамадскага аб’яднання “БРСМ” распрацавана шмат цікавых мерапрыемстваў.
У спартыўнай зале СШ №1 пад гукі гімна адбылося ўрачыстае адкрыццё месячніка. Тут сабралася моладзь з усяго раёна. З прывітаннем да школьнікаў звярнуліся ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Васіль Піліпавіч Маркаў і Марыя Пятроўна Струк. Яны ўспомнілі сваю маладосць, якая была апалена вайной, расказалі пра цяжкасці, што давялося перажыць, пра ўсю жорсткасць і бязлітаснасць ваеннага часу. Да будучых абаронцаў Айчыны звярнуўся і кіраўнік групы прызыву ваенкамата Валянцін Іванавіч Абрамук. Поспехаў у спаборніцтвах, якія чакалі юнакоў і дзяўчат наперадзе, пажадаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Вікенцьевіч Губей.
Вынікі мінулага года падвяла інструктар ДТСААФ па Маларыцкім раёне Валянціна Паўлаўна Козак. Трэба адзначыць, што для школьнікаў нашага раёна, якія ўдзельнічалі ў многіх патрыятычных і спартыўных мерапрыемствах,  мінулы год быў паспяховым. Многія атрымалі граматы і прызы. А вучань Олтушскай школы Дзмітрый Козак заваяваў медаль на абласных спаборніцтвах па стральбе. Аб тым, што чакае школьнікаў сёлета, распавяла другі сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Сацюк .
А затым пачаліся спаборніцтвы па стральбе. Самыя трапныя стралкі раёна змагаліся за званне лепшага ў асабістай катэгорыі, а таксама ў камандным заліку. Прыз чакаў і трэнера каманды-пераможцы. Лепшым у стральбе са стойкі стаў Дзмітрый Козак з Олтушскай СШ, за ім Павел Рачкоўскі з раённай гімназіі і Павел Смірноў з СШ № 2. А вось ў стральбе з калена перамог вучань Олтушскай школы Валянцін Галоўчык. У лік лепшых трапілі таксама Іван Харык з Олтуша і Ілья Шпак з СШ №2. У камандным заліку першае месца заваявала каманда з Олтуша. Другое і трэцяе — каманды СШ № 2 і раённай гімназіі. Трэнерскі прыз атрымаў Анатоль Аляксандравіч Алесік.
Многае намечана на бліжэйшыя тыдні. У рамках месячніка абаронна-масавай работы пройдзе першынство вобласці па кулявой стральбе, аўтапрабег “Памяць” прывядзе ў вёску Велікарыту,  да помніка Кіжаватаву, бу­дзе арганізаваны таксама рыцарскі турнір. Клопат і ўвагу школьнікаў адчуюць ветэраны вайны і тыя пажылыя людзі, каму патрэбна дапамога.
Як бачна,  праграма вельмі насычаная. А рэалізоўваць усё гэта будуць разам і школы, і грамадскія аб’яднанні, і маладзёжныя арганізацыі ды і ўвогуле, усе, хто даражыць мінулым і не можа заставацца раўнадушным.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
НА ЗДЫМКАХ: у час адкрыцця месячніка.
Фота аўтара.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


designedby3d.com

adulttorrent.org/search/insex 2002