Інтэлектуальны турнір у гонар святога (г.Маларыта)

На базе раённай гімна­зіі прайшоў адборачны тур Афа­насьеўскага інтэ­лектуальнага турніру на тэму “Свяціцель Геор­гій Каніскі ў гісторыі Беларусі XVIII стагоддзя”.

У спаборніцтве прыняло ўдзел 9 каманд (усяго 48 вучняў), у кожнай з якіх было па 5-6 чалавек: па адной з СШ №1 і Хаціслаўскай СШ, дзве – з СШ №2 і  пяць – з раённай гімназіі. Частка вучняў, што прымала ўдзел у адборачным туры, наведвае нядзельныя школы.

На турніры прысутнічалі вучні і настаўнікі раённай гімназіі, а таксама іерэй Леанід Сімончык, прадстаўнік епархіяльнай камісіі па правядзенні Афанасьеўскага інтэлек­туальнага турніру.

Адборачны тур праходзіў у выглядзе каманднай гульні. Удзельнікам неабходна было адказаць на 31 пытанне, кожнае з якіх звязана з часам жыцця, служэннем і грамадскай дзейнасцю свяціцеля Георгія (Каніскага), з чатырма варыянтамі адка­заў.

Пытанні зачытваў про­таіерэй Віктар Паляціла, благачынны прыходаў Маларыцкай царкоўнай акругі, кандыдат багаслоўскіх навук. У склад журы ўвайшлі Ірына Андрайчук,  загадчыца Нядзельнай школы пры храме Свяціцеля Мікалая Цудатворцы г.Маларыта, Леанід Лук’янчук і Таццяна Жыгалава, настаўнікі раённай гімназіі, Людміла Андрайчук,  бібліятэкар СШ №1 г.Маларыта, Таццяна Лук’янчук,  настаўніца Хаціслаўскай СШ.

Інтэлектуальнае спабор­ніцтва прайшло займальна і цікава. Па выніках адборачнай гульні першае месца заняла каманда “Сонечнае святло” (СШ №2, кіраўнік Тамара Тарноўская), якая дала 22 правільныя адказы. На другім месцы замацавалася каманда “Джэнтльмены ўдачы” (раённая гімназія, кіраўнік Леанід Лук’янчук) з 21 правільным адказам. Трэцяе месца падзялілі каманды “Ніка” (раённая гімназія) і “Міратворцы” (СШ №1).

Падрыхтоўка і ўдзел у турніры далі магчымасць вучням яшчэ раз паглыбіцца ў гісторыю Беларусі і пазнаёміцца з жыццём аднаго з самых выдатных дзеячаў XVIII   стагоддзя — свяціцеля Георгія (Каніскага), архіепіскапа Магілёўскага, Мсціс­лаў-­­­с­кага і Аршанскага, бага­слова, філосафа, педагога і грамадскага дзеяча Рэчы Паспалітай, а затым Расійскай імперыі.

Каманда-пераможца “Сонечнае святло” цяпер рыхтуецца да ўдзелу ў епархіяльным турніры.

Мікалай Навумчык

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!