«Защитник Отечества»: малоритчане показали класс!!!

Нядаўна прайшлі спаборніцтвы па мнагабор’ю комплекса “Абаронца Айчыны” ў праграме раённай спартакіяды школьнікаў.

Яны праводзіліся  раённым аддзелам адукацыі,  спорту і турызму Маларыцкага райвыканкама і Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структурай ДТСААФ сярод юнакоў 2 узроставых груп: 2000 і 2001-2002 гадоў нараджэння.

Свой спрыт, сілу, вынослівасць дэманстравалі 34 юнакі з 16 устаноў адукацыі Маларытчыны. Мацнейшыя вызначаліся ў індывідуальным і камандным заліках па 6 відах спорту: стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, кіданні гранаты вагой 700 г, падцягванні на перакладзіне, плаванні на дыстанцыі 50 метраў, бегу на дыстанцыях 100 і 3000 метраў.

Па 22 разы на перакладзіне падцягнуліся Аляксандр Горнік (Макранская СШ) і Валянцін Кульчынскі (Гвозніцкі д/с-СШ). Лепшы вынік у кіданні гранаты паказалі Аркадзь Аўдзяюк (45 м, Ланская СШ) і  Сяргей Карнялюк (45 м, Макранская СШ). Самымі трапнымі стралкамі сталі Андрэй Клімавец (Ляхавецкі д/с-СШ) і Аркадзь Аўдзяюк (Ланская СШ).

У зводным пратаколе ў асабістым заліку ў сваіх ўзроставых катэгорыях лепшымі сталі Максім Абрамчук і Яўген Лямачка з Олтушскай СШ. На другой прыступцы замацаваліся Андрэй Ігнацюк (Дарапеевіцкі д/с-СШ) і  Дзмітрый Лямачка (Збуражскі д/с-СШ), на трэцяй –  Вадзім Касцючык (Гвозніцкі д/с-СШ) і  Аркадзь Аўдзяюк (Ланская СШ). Сярод устаноў адукацыі Маларытчыны лідарам  стала каманда Олтушскай СШ. Другое выніковае месца заняла каманда Дарапеевіцкага д/с-СШ, трэцяе –  каманда Збуражскага д/с-СШ.

Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі.

 Мікалай  Навумчык.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.