“Вітус” для інтэлекту, энергіі і добрага настрою

Імклівы рытм нашага жыцця. Праца, вучоба, хатнія  клопаты, вырашэнне надзённых праблем займаюць большую частку сутак. На сон часу застаецца мала. Як вынік – ператамленне, дрэнны настрой і праблемы са здароўем. Наш арганізм шукае падтрымку і, калі не знаходзіць яе, трапляе ў своеасаблівую дэпрэсію. Выручыць у гэты момант могуць вітаміны. Безумоўна, яны не вылечаць тыя хваробы, якія ўжо ёсць, але ж падтрымаюць арганізм, умацуюць здароўе. Аднак, каб вітаміны прыносілі карысць, неабходна падабраць комплекс, які найбольш падыдзе канкрэтнаму чалавеку. Між іншым, у маларытчан нядаўна была магчымасць атрымаць кампетэнтную кансультацыю, бо ў цэнтральнай аптэцы прайшла выстава вітамінаў і вітамінна-мінеральных комплексаў беларускай вытворчасці. На працягу некалькіх гадзін пра ўсе таямніцы вітамінаў расказвала наведвальнікам аптэкі спецыяліст па продажу НП ЗАТ “Малкут” Вольга Пятроўна Гайдук . Была магчымасць у маларытчан і паспрабаваць адзін з відаў вітамінаў – “АскаВітус”, які ўтрымлівае вітамін С і цынк і дапамагае падтрымліваць нашу імунную сістэму.
— Усе прадстаўленыя вітаміны — беларускай вытворчасці, але сыравіна для іх прывезена з Заходняй Еўропы, — распавядала  спецыяліст па продажу.  – Увогуле, вітаміны можна падзяліць на тыя, што прызначаны для агульнага ўжывання, і накіраванага дзеяння, на дзіцячыя і дарослыя. І важна падабраць для кожнага неабходны комплекс.
Больш за дваццаць розных відаў вітамінаў былі прадстаўлены на выстаўцы. Вялікі асартымент дазваляў выбраць тое, што адпавядае ўзросту.
— Вітаміны “Кроха”створаны для дзяцей ад 2 да 4 гадоў. Яны не ўтрымліваюць араматызатараў, таму не выклікаюць алергіі. Для дзетак больш старэйшага ўзросту – “Крепыш”, які выпускаецца розных відаў: з ёдам, кальцыем, з L – карацінам,  гліцынам. Для падлеткаў  — “Юні Вітус”, — тлумачыла кансультант. — Захаваць сваё здароўе дарослым дапамогуць “Вітус інтэлект”, “Аок селен”, “Гравітус”. Апошні, між іншым, распрацаваны спецыяльна для жанчын, ён вельмі карысны будучым мамам і матулям, якія кормяць дзіця. У іх склад уваходзіць 12 вітамінаў і 10 мінералаў. Узмацніць арганізм, каб заўжды знаходзіцца ў  добрай форме, дапаможа “Вітус энергія”.
Многіх зацікавілі і такія вітаміны, як “Вітус Кальцый 500”, які не толькі ліквідуе недахоп кальцыю, але і насычае арганізм іншымі вітамінамі і мінераламі, “Суста Вітус”, які карысны для людзей сталага ўзросту,  “Вітус з L-карацінам”, які аказвае танізуючае дзеянне і вельмі карысны для спартсменаў.  Для хворых дыябетам распрацаваны “Вітус лайт”, які не ўтрымлівае цукар.  Тым, у каго праблемы са зрокам, дапаможа  “Вітус-здаровыя вочы”. І гэта, між іншым,  далёка не поўны пералік вітамінаў “Вітус”, якія можна знайсці на паліцах аптэкі.
Думаю, не лішнім будзе заўважыць, што цэны ў залежнасці ад тых кампанентаў, якія ўваходзяць у склад вітамінаў, а таксама колькасці таблетак, вагаюцца ад 4 да 30 тысяч рублёў. Многа гэта ці мала, вырашаць самім пакупнікам. Але ж пасля кансультацыі  ля кас у аптэцы выстраілася чарга, кожны хацеў набыць “свой” вітамін, які сёлетняй вільготнай, з вятрамі і дажджамі, зімою будзе як ніколі дарэчы.
Дар’я ПАДАЛІНСКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: у час выстаўкі вітамінаў у раённай аптэцы.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


отделочные работы

полив для газона

www.best-cooler.reviews/category/compare/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!