ДРУЖБА З ВАЕННАЙ СЛУЖБЫ

У чарговы раз воіны-інтэрнацыяналісты Маларыцкага і Ратнаўскага раёнаў Валынскай вобласці Украіны сустрэліся ў парку Дружбы, што непадалёку ад граніцы з Украінай. Сустрэліся, каб ушанаваць памяць тых, хто не вярнуўся з Афганістана, усклалі кветкі да памятнага знака, устаноўленага ў гонар 10-годдзя вываду войскаў з Афганістана.
Такія сустрэчы праходзяць штогод летам і зімой. А гэта даказвае, што ў дружбы няма граніц.
Пасля ўскладання вянкоў намеснік старшыні Маларыцкага райвыканкама Вадзім Шпетны звярнуўся да воінаў-афганцаў, пажадаў здароўя ім і іх сем’ям і каб ніколі нашчадкі, блізкія людзі не ведалі, што такое вайна.
“Афганцы” Маларыцкага раёна атрымалі ганаровыя граматы ад Валынскай абласной суполкі ўкраінскай арганізацыі ветэранаў Афганістана. Граматы за актыўную жыццёвую пазіцыю, асабісты ўклад у развіццё дружбы паміж украінскімі і беларускімі воінамі-інтэрнацыяналістамі і ў гонар 22-годдзя вываду войск з Афганістана, а ў падарунак – кнігі пра Ратна і афганскую вайну.
Прыкметна, што на сустрэчы прысутнічаў экс-старшыня брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Генадзь Каняеў.
За святочным сталом пасля сімвалічнага трэцяга тоста – за тых, хто не вярнуўся, прадстаўнікі воінаў-інтэрнацыяналістаў Маларыцкага раёна ўручылі сваім украінскім сябрам памятны падарунак і ганаровыя граматы.
Весяліцца ваенныя ўмеюць гэтак жа добра, як і ваяваць. Песні пад баян, гітару – звыклая справа для былых “афганцаў”.
Вядома, вярталіся дамоў усе з думкай аб тым, што яшчэ не раз сюды вернуцца, не раз сустрэнуцца ў парку Дружбы.
Хрысціна АЛЕСІК.
НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы ў парку Дружбы.
Фота аўтара.

Добавить комментарий


https://iwashka.com.ua

посмотреть monaliza.kiev.ua

www.topobzor.info/doogee-y6-max-3d/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!