«Гагаринцы» зажигают (фоторепортаж)

На базе раённай гімназіі прайшла сустрэча членаў клубаў Брэсцкай вобласці Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”.

Яна была арганізавана ў рамках праекта “Адукацыя. Навука. Культура” клубам ЮНЕСКА “Гагарынцы”, што існуе пры раённай гімназіі, куратарам якога не адзін год з’яўляецца Алена Сезік, настаўніца англійскай мовы. Між іншым, аб’яд­нанне па інтарэсах наведваюць вучні розных класаў установы адукацыі. “Гагарынцы” арганізуюць і праводзяць многа цікавых і пазнавальных мерапрыемстваў.

Ганаровым госцем сустрэчы членаў клубаў Брэсцкай вобласці Рэспублі­канскага ГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” на гэты раз стаў Аляк­­сандр Каралёў, за­снавальнік і першы куратар клуба на Маларытчыне. Ён падрабязна расказваў пра гісторыю стварэння “Гагарынцаў”, пра тое, чым клуб жыў  і займаўся на працягу некалькіх гадоў.

Для гасцей была арга­нізавана экскурсія ў краязнаўчы музей “Спадчына” раённай гімназіі, а таксама віртуальнае падарожжа па Маларыце, якое правяла загадчыца аддзела абслугоўвання Маларыцкай раённай бібліятэкі Валянціна Ібрагімава. Члены клуба “Гагарынцы” – а гэта 15 чалавек  – прэзентавалі равеснікам сваю работу, арганізавалі цікавы канцэрт і вясёлую гульнёвую праграму.

– Асноўныя задачы клуба, – кажа Алена Сезік, – гэта  аб’яднанне дзяцей для сумеснай дзейнасці ў галіне навукі, культуры і адукацыі для прапаганды гуманістычных прынцыпаў і ідэалаў ЮНЕСКА, ідэй міру і ўзаемаразумення паміж людзьмі, фарміраванне і развіццё талерантных зносін.

Мікалай Навумчык

«» ад 4 лістапада 2017 года

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.