В Малорите лес выращивают в теплицах

Мы ідзем па тэрыторыі цяплiчнай гаспадаркі,  ас­ноўнай дзейнасцю якой з’яўляецца вырошчванне пасадачнага матэрыялу для лесаразвядзення і аднаўлення лясоў на высечках. Амаль ад самых варот пачынаюцца цяпліцы. Тут гадуюцца і часова “жывуць” розныя маладыя дрэўцы. Цяплiчная гаспадарка лясгаса мае вопыт вырошчвання сеян­­цаў і саджанцаў, напрыклад, хвойных парод, а таксама бярозы,  вольхі,  ліпы, дуба, ясеня, клёна…

На тэрыторыі лясгаса цяпер  знаходзіцца шэсць цяпліц: чатыры з іх  – па 0,03 га і дзве – па 0,04 га. У іх  вырошчваецца  больш за 800 штук сеянцаў. Лясгас сябе цалкам цяпер забяспечвае асноўнымі лесаўтваральнымі куль­турамі. Між   іншым,  цяп­лі­­цы функцыянуюць яшчэ ў Маларыцкім, Гвозніцкім і Ужоўскім лясніцтвах.

— У нас ёсць і пасяўное аддзяленне, і  школьнае, — расказвае Ірына Мікалаеўна. –  Сачыць за тым,  як з насення паступова вырастае са­джанец, для лесавода гэ­так жа захапляльна, як для маці назіраць за ростам уласнага дзіцяці. Лес, як і дзіця, спачатку неабходна старанна гадаваць, праяўляючы пра яго асаблівы клопат, увагу і любоў: абкошваць траву, выполваць пустазелле,  паліваць пры неабходнасці. Як сеянцы падрастуць, набяруцца моцы, мы іх аддаем у “школу”.

Ірына Бойка тлумачыць, што так званае  школьнае аддзяленне цяплiчнай гаспадаркі прызначана для вырошчвання са­джанцаў. Кожны год, у асноўным восенню, адна- і двухгадовыя сеянцы елкi, якія выраслі з насення ў цяпліцы або пасяўным аддзяленні адкрытага грунту, перасаджваюць на адкрытыя ўчасткі цяп­лiчнай гаспадаркі, якія і называюць “школьным аддзяленнем”. Тут былым сеянцам трэба бу­дзе расці яшчэ  пэўны час, за які яны стануць яшчэ больш моцнымі, правільна сфарміруюць каранёвую сістэму і ператворацца ў якасныя саджанцы. Менавіта з такога пасадачнага матэрыялу лесаводы  потым і ствараюць новыя лясы.

У лясгасе пастаянна на кантролі знаходзіцца якасць пасяўнога матэрыялу, таму насенне многіх дрэў лясгас нарыхтоўвае сам, улічваючы  тэрміны выспявання таго ці ін­шага дрэва. У цяпліцах гадуюцца і дэкаратыўныя  расліны ў закрытым грунце, якія  ўжо гатовы да пасадкі. Напрыклад, туя, самшыт, айва, фарзіцыя, спірэя, ядловец і інш. Іх можна высаджваць на пастаяннае месца на працягу ўсяго сезона.

Пастаянных рабочых у гадавальніку няшмат — тры мужчыны і тры жанчыны. Летам на перыяд праполкі сюды працаўладкоўваюцца яшчэ некалькі  чалавек. Тут функцыянуе свая сістэма паліву, работнікі сочаць за кіслотнасцю глебы.

Ёсць на тэрыторыі лясгаса і свой дэндрапарк, у якім налічваецца 45 відаў дрэў і раслін.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

В Малорите лес выращивают в теплицах: 1 комментарий

  • 08.11.2017 в 7:46 пп
    Permalink

    А потом этот тепличный посадочный материал высаживают в природную экосистему не каждое дерево приживается к не тепличным условиям

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.