Маларыцкія мадэлі

У рамках Тыдня роднай мовы і літаратуры раённая гімназія сумесна з раённым Цэнтрам народнай творчасці (дырэктар – Валянціна Струнец) наладзілі паказ адзення. Але не ад знакамітых мадэльераў, а народнага, мясцовага, якое насілі жыхары нашага раёна ў святы, кожны дзень. Што такое паказ модных і сучасных калекцый, напэўна, ведаюць усе. Калі самі непасрэдна не прысутнічалі, то хоць раз  у жыцці бачылі па тэлевізары. Гэтым разам старшакласніцы дэманстравалі касцюмы маларыцкага строю. Ажно 25 мадэляў. Каларытных, непаўторных, своеасаблівых. Дзяўчаты, апранутыя ў кашулі, спадніцы, з завязанымі фартухамі, у фае на трэцім паверсе зачароўвалі ўсіх вучняў. Некаторых дзяўчат народнае адзенне змяніла да непазнавальнасці. Як маларыцкі строй ім пасаваў! Яны ператварыліся ў сапраўдных паненак-харашух. Вачэй не адвесці. Натуральна, проста і прыгожа. Аднак кульмінацыяй мерапрыемства з’явіўся выхад 9 дзяўчат у намітках. Намітка, або плат, — ручніковы галаўны ўбор замужніх жанчын, які ўяўляе сабою доўгі (найчасцей – ад 2,5 да 3,5 м) ручнік з тонкага палатна. Ён меў шырыню 40-60 см. Намітка магла быць з затканымі канцамі, звычайна, чырвонымі баваўнянымі ніткамі. Выраблялі плат з самых тонкіх кужэльных нітак, стараючыся, каб ён быў як мага танчэйшы. «Завіванне» наміткі было даволі складаным працэсам, патрабавала значнага часу і пэўнага ўмення. На Маларытчыне існавалі самыя розныя спосабы павязвання платаў. Кожны з іх адпавядаў пэўнай мясцовасці. Але нярэдка і ў адным населеным пункце завівалі наміткі рознымі спосабамі.
Майстар-клас па  “завіванні” платаў дзяўчатам давала Валянціна Струнец. Яны з цікавасцю назіралі за рухамі Валянціны Мікалаеўны, а некаторыя нават спрабавалі самі намітку завязаць так, як таго патрабуе мясцовая традыцыя.
Між  іншым, у музеі раённай гімназіі захоўваецца 2 платы, у РЦНТ – 9.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


farm-pump-ua.com

ry-diplomer.com/diplomy-v-starom-oskole

www.xn--80aaahqpcuvhvipz6j.com.ua