Захавальніца спадчыны Сцепаніда Сцепанюк

Сцепаніда Сцепанюк — ткачыха, першая і пакуль адзіная на Маларытчыне ўладальніца звання “Народны майстар Рэспублікі Беларусь” і грамадскага ордэна “За вернасць Бацькаўшчыне”, Гран-пры конкурсу майстроў традыцыйнага ткацтва “Палатняныя пераплёты” за аднаўленне  тэхнікі ткацтва, які праводзіўся ў рамках ХХІІ фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

Жанчына з’яўляецца дыпламанткай Ягелонскага кірмашу (Польшча) і VІ  рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў “Вясновы букет”. Сцепаніда Сцепанюк праводзіла майстар-клас па ткацтве для праграмы “Спадчына” (тэлеканал Мінск ТV). Для артыстаў заслужанага аматарскага калектыву ансамбля “Радасць” Брэсцкага гарадскога ДК яна  выткала (разам з Валянцінай Струнец, дырэктарам Маларыцкага раённага цэнтра народнай творчасці Маларыцкага раённага цэнтра культуры) 10 спадніц і 10 фартушкоў з узорамі Маларыцкага строю адзення. Справа рук Сцепаніды Аляксееўны – ручнік, вытканы для абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2010”, які праходзіў у Маларыце. Ён стаў адным з галоўных атрыбутаў і сімвалаў гэтага свята. Спявак Віталь Пракаповіч песню “Свяці, месячэньку” з “рэпертуару” Сцепаніды Сцепанюк запісаў у сучаснай аранжыроўцы. Жанчына – выканаўца песень для праграмы “Наперад у мінулае” (тэлеканал “Беларусь-2”). Па г.Люблін цяпер курсіруе адзін з гарадскіх аўтобусаў з фотапартрэтам Сцепаніды Аляксееўны.

Сваёй самабытнай творчасцю майстрыха не раз здзіўляла жыхароў не толькі Беларусі, але і Польшчы, Расіі, Украіны.  Сцепаніда Аляксееўна стала галоўнай гераіняй 13-хвіліннага хранікальна-дакументальнага фільма “Узоры лёсу” (Беларускі відэацэнтр),  які  расказвае пра матэрыяльна-духоўную спадчыну Маларытчыны. Падчас работы абласнога пленэру мас­такоў Брэстчыны «Традыцыі і легенды Маларыцкага краю» (2014г.) мастак Ігар Раманчук напісаў яе партрэт. Разьбяр Мікола Задрэйка (г.Івянец, Мінская вобласць) на XIV абласным пленэры разьбяроў манументальнай скульптуры высек з дубовага “камля” беларуску,  прататыпам для стварэння якой  стала Сцепаніда Сцепанюк. 

 Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.