“Валянцін і Валянціна — 2011”

Напярэдадні Дня Святога Валянціна – свята, якое напамінае пра моцную сілу кахання, па традыцыі прайшоў у нашым горадзе конкурс “Валянцін і Валянціна”.  На сцэну вялікай залы ГДК арганізатары конкурсу – гарадскі Дом культуры, аддзел адукацыі, аддзел па справах моладзі і раённы камітэт ГА “БРСМ” —  запрасілі пяць рамантычных парачак: Таццяну Слабадзянюк і Мікіту Сацюка, Яну Амялян і Барыса Шугала з раённай гімназіі, Марыну Бяльчук і Аляксандра Стасюка з Хаціслаўскай СШ, Лілію Аўдзяюк і Валянціна Новіка з СШ № 2 і Таццяну Шыян і Яўгена Лукаўца з СШ № 1.
Каб атрымаць тытул пераможцаў, парам давялося прайсці праз няпростыя выпрабаванні. Творчасць трэба было спалучаць з кемлівасцю, галантнасць з пачуццём гумару, праяўляць інтэлект, фантазію і ўсе свае скрытыя таленты.  З першым конкурсам, у якім неабходна было творча прадставіць сваю пару, справіліся ўсе без асаблівых хваляванняў, бо да знаёмства з гледачом рыхтаваліся дома. А вось наступныя этапы конкурсу прымусілі пары папрацаваць: з дапамогай пантамімы трэба было запрасіць каханую на спатканне, праявіўшы акцёрскі талент, зрабіць рэкламу дня закаханых, раскрыць свой артыстызм у музычным калейдаскопе і захапіць гледача маленькім тэатралізаваным прадстаўленнем. Выдатна дэманструючы свае вынаходлівасць, эрудыцыю і ўменне трымацца на сцэне, пары прымусілі журы не адзін раз задумацца над тым, каму аддаць перамогу. І ўсё ж самай рамантычнай, самай вытанчанай і гарманічнай парай былі прызнаны Яна Амялян і Барыс Шугала. Пад дружныя апладысменты гледачоў пераможцы атрымалі дыпломы і падарункі. Між іншым, без падарункаў не засталіся і іншыя пары. А гледачы цікавага шоу разам з прыемнымі ўражаннямі атрымалі і шмат музычных сюрпрызаў ад танцавальнага калектыву і салістаў гарадскога Дома культуры.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: пераможцы конкурсу “Валянцін і Валянціна” Яна Амялян і Барыс Шугала.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


http://www.viagra-on.com

topobzor.info/chasy-na-alijekspress-kak-pravilno-vybrat-i-kupit/

http://poliv.ua