Награды за финансовую грамотность

У № 82 райгазеты “” былі апублікаваны вынікі раённага этапу  рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці.

Нядаўна пераможцаў этапу запрасілі ў Цэнтр банкаўскіх паслуг №120 адкрытага акцыянернага таварыства “ААБ Беларусбанк” г.Маларыта. З рук Алега Якубчыка, дырэктара цэнтра, яны атрымалі ўзнагароды.

 За першае месца Ганне Якубчык,  вучаніцы 11 “Б” класа раённай гімназіі,  была ўручана Ганаровая грамата ААТ “ААБ Беларусбанк” і  памятная сярэбраная манета “Данскі конь” наміналам 20 рублёў (вага — 31,1 г),  якая выпушчана ў абарачэнне Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь. За другое месца Ніна Упярэнка (вучаніца 10 класа Олтушскай СШ) узнагароджана Ганаровай граматай і медна-нікелевай манетай “Слуцкія паясы. Шляхецкі касцюм”, за трэцяе месца Наталля Сымонік (вучаніца 10 класа Олтушскай СШ) атрымала Ганаровую грамату і медна-нікелевую манету  “Слуцкія паясы. Радзівілы”.

Хутка Ганна Якубчык і Ніна Упярэнка прымуць удзел у абласным этапе рэс­публіканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці.

Мікалай НАВУМЧЫК.

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.