Китайцы интересуются «Топтышкой»

Яшчэ ў верасні гэтага года дырэктар Маларыцкага кансервавагароднінасушыльнага камбіната Юрый Вітрук у складзе дэлегацыі Брэсцкай вобласці на чале з губернатарам Анатолем Лісам прыняў удзел у афіцыйным візіце ў правінцыю Аньхой Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Напачатку  лістапада дэлегацыя на чале з  на­меснікам старшыні Народнага ўрада    г. Бэнбу правінцыі Аньхой Кітайскай Народнай Рэспублікі пабывала на Брэстчыне, у тым ліку – і на Маларыцкім кансервавагароднінасушыльным камбінаце. Для кітайскай дэлегацыі была праведзена  азнаямляльная экскурсія па прадпрыемстве, паказана вытворчасць прадуктаў для дзіцячага харчавання. З удзелам старшыні Маларыцкага райвыканкама Мікалая Шума  прайшлі перамовы аб магчымасці пастаўкі дзіцячага харчавання на рынак Кітая. Падчас іх правядзення было атрымала адабрэнне  ў садзейнічанні  паскоранай рэгістрацыі сертыфіката якасці прадукцыі кансервавагароднінасушыльнага камбіната для яе рэалізацыі на кітайскім рынку.

-Толькі пасля атрымання  такога сертыфіката пачнуцца перамовы аб узаемным супрацоўніцтве, канкрэтнай пастаўцы нашай прадукцыі на рынак Кітайскай Народнай Рэспублікі, — адзначыў Юрый Вітрук.

Маларыцкі кансервавагароднінасушыльны камбінат сваю прадукцыю накіроўвае на экспарт у Расію, Казахстан, Кыргызстан і Эстонію. Цяпер  актыўна прапрацоўваецца пытанне збыту прадукцыі і  ў Кітай.

                                            Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!