Сустрэча на Грамніцы

15 лютага, на Грамніцы, адзначаецца сусветны дзень праваслаўнай моладзі. З гэтай нагоды ў раённай гімназіі адбылася сустрэча вучняў старэйшых класаў устаноў адукацыі горада са светарамі раёна: Мікалаем Кудласевічам і Сергіем Струнцам (г.Маларыта), Мікалаем Казінцом (в. Макраны), Сергіем Бірук-Русу (в.Лукава) і Анатолем Тарасюком (в.Велікарыта).
Арганізавалі і правялі мерапрыемства члены маладзёжнага праваслаўнага руху ў гонар свяціцеля і цудатворцы Мікалая Мір Лікійскіх, што не адзін год ужо існуе пры Свята-Мікалаеўскай царкве г.Маларыты.
— Маладая душа заўжды ў пошуку, — не раз падкрэслівалася ў час правядзення мерапрыемства. – А моладзь часта бунтуе, пратэстуе, каб заявіць пра сябе рознымі спосабамі. Аднак з ёю неабходна знаходзіць агульную мову і будаваць адносіны на аснове ўзаемаразумення, а галоўнае — любві, прыкладам якой для нас з’яўляецца сам Ісус Хрыстос. Пошук ісціны для пакалення, якое падрастае, з’яўляецца сутнасцю усяго зямнога існавання.
Светары акцэнтавалі ўвагу прысутных і на тым, што сучаснай моладзі неабходна дапамагчы, падказаць, быць прыкладам ва ўсім, бо яна часта спяшаецца жыць і не заўжды ўмее бачыць у зямным існаванні адну з самых галоўных каштоўнасцей. Маладому чалавеку іншы раз бывае цяжка аднаму разабрацца ў розных жыццёвых сітуацыях. Яму тады падрэбна правільная парада і шчырая падтрымка. І добра, калі побач будзе надзейны сябар. Дзе яго знайсці?
— У нас, на Чырвонаармейскай, 21 у Маларыце, — пераканаўча гаварыла Марыя Чахоніна, адна з братчыкаў. — Мы запрашаем у праваслаўнае брацтва ўсіх, хто хоча праводзіць свой вольны час з карысцю для душы. Бо душа – гэта пасудзіна, якая не можа быць пустой. Яна заўжды бывае нечым напоўнена: ці дрэнным, ці добрым.
Мікалай НАВУМЧЫК.

Добавить комментарий


zaraz.org.ua

обращайтесь www.fashioncarpet.com.ua

profvest.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!