Чарнянскі харэограф Людміла Пішчык

Ідучы па вуліцах Чарнян, Людміла Пішчык толькі і паспявае адказваць на прывітанні прахожых. Адчуваецца, што яе тут не толькі добра ведаюць, але і чалавек яна паважаны. Пяты год працуе Людміла ў мясцовым філіяле дзіцячай школы мастацтваў і вучыць дзяцей харэаграфіі, выхоўвае нямала талентаў.
Харэаграфія – справа тонкая, нялёгкая і прыгожая. Як захапіць цяпер ёю дзяцей, калі большасць з іх аддае перавагу камп’ютару, з-за якога і сутуласць, і іншыя заганы постаці? Выпускніца Пінскага вучылішча мастацтваў знайшла сваю фішку – для кожнага танца яна шые свой касцюм. А яны ў яе атрымліваюцца прыгожыя, вытанчаныя, і дзіця тады адчувае сябе ў танцы грацыёзна, ганарліва і неяк па-асобаму захапляльна. Так з’явіліся касцюмы цыганскія, народныя карагодныя, эстрадныя, для ўсходніх танцаў і г.д. 16 чалавек наведваюць харэаграфічнае аддзяленне школы. Выязджаюць у вучнёўскія калектывы раёна, дзе радуюць усіх сваім майстэрствам танцораў.
— Вясковых дзяцей можна многаму навучыць, — гаворыць Людміла Сцяпанаўна. – Варта толькі разгледзець у іх талент. А захапіць – гэта ўжо справа педагога.
НА ЗДЫМКУ: чарнянскі харэограф Людміла ПІШЧЫК.

Добавить комментарий


www.best-cooler.reviews

https://agroxy.com

oncesearch.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!