Перспективы развития: ОАО «Хотиславский» присоединён к ОАО «Брестский мясокомбинат»

Кіраўніка цяпер былога ААТ “Хаціслаўскі” Андрэя Курдзюка ў гэтыя дні цяжка застаць у кабінеце. Сёння гаспадарка перажывае няпросты і, бадай што, лёсавызначальны час: літаральна на мінулым тыдні адбылося канчатковае далучэнне сельгаспрадпрыемства да Брэсцкага мясакамбіната. Рэарганізацыя ўдыхне ў гаспадарку новае жыццё, дасць штуршок для далейшага развіцця. Сёння сельгасарганізацыя спецыялізуецца на мяса-малочнай вытворчасці. Дойны статак налічвае 1820 кароў, штодзённы сярэдні надой на рагулю – 11,3 кг малака. На дарошчванні і адкорме стаіць 2300 галоў.


— Сельскагаспадарчы год для прадпрыемства не зусім удалы. Хаця па малаку сёлета спрацавалі нядрэнна, — гаворыць дырэктар сельгаспрадпрыемства Андрэй Курдзюк. – На перапрацоўку ма¬лако ідзе гатункамі “экстра” і вышэйшым. Плануем і надалей нарошчваць валавыя аб’ёмы як па малаку, так і па вытворчасці мяса.
Уласнымі сіламі прадпрыемства правяло рэканструкцыю дзвюх фермаў, якія знаходзяцца ў Хаціславе і Мельніках. Забетаніравалі і прывялі ў парадак памяшканні, дзе знаходзіцца жывёла, абуладкавалі дворык для выгулу. Словам, стварылі камфортныя ўмовы для рагуль і для работнікаў ферм, якія за імі даглядаюць. Да канца лістапада плануецца здаць ферму па дарошчванні бычкоў на 200 галоў, што ў Мельніках. Зараз тут актыўна вядуцца будаўнічыя работы. Брыгада ў складзе Леаніда Ківачука, Сяргея Саўчука, Мікалая Вандзіча і Андрэя Ківачука бетонамяшалкай перамешвалі бетонную сумесь і залівалі падлогу.
Зараз галоўны клопат Андрэя Курдзюка, які трэці год узначальвае гаспадарку, якасна і своечасова да надыходу першых замаразкаў узняць зябліва.
Неабходна далей займацца збалансаваным харчаваннем маладняку, каб павысіць сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе. Дарэчы, з такімі працаўнікамі-цялятніцамі, як Вера Ківачук і Валянціна Бягеза, Андрэю Пятровічу хвалявацца няма чаго. Гэтыя дзве жанчыны ствараюць сапраўдныя цуды, цялушкі і бычкі ў іх быццам бы на дражджах растуць. Напрыклад, бычкі ў групе Веры Ківачук (на здымку), якая працуе цялятніцай на ферме ў Мельніках, за дзень прыбаўляюць у вазе па 816 грамаў. І гэта яшчэ не мяжа. Як адзначыла загадчыца фермы Наталля Саўчук, такіх заўзятых працаўнікоў, як Вера Ківачук, можна на пальцах пералічыць. Дысцыплінаваная і вельмі адказная, жанчына ўсёй душой хвалюецца за сваіх гадаванцаў. Яна іх не толькі корміць, але і прыбірае за імі, чысціць стойла, а калі хто-небудзь з іх паводзіць сябе непаслухмяна, то і пасварыць. Што дзіўна, жывёла бездакорна слухаецца жанчыну. Вера Пятроўна даглядае за добрай сотняй бычкоў, якім яшчэ не споўнілася два гады. Гэта не маленькія ласкавыя цяляткі, а велізарныя быкі, якія стаяць, прывязаныя двума жалезнымі ланцугамі.
Больш за 30 гадоў шчыруе ў гаспадарцы Валянціна Бягеза. Пачынала калісьці даглядаць за свіннямі, потым узяла групу цялушак. Жанчына да іх адносіцца, як да дзяцей. “Да кожнай жывёліны павінен быць свой падыход, – лі¬чыць жанчына. – Кожнае цялятка любіць ласку і патрабуе належнага догляду”. Сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе ў групе Валянціны Васільеўны – 737 грамаў. Дарэчы, муж Валянціны Васільеўны Віктар Міхайлавіч да выхаду на пенсію працаваў механізатарам у гаспадарцы.
У размове дырэктар сельгас¬прадпрыемства не хавае сваіх хваляванняў і заклапочанасці ў кадравым патэнцыяле. Гас¬падарка адчувае патрэбу ў спе¬цыялістах сярэдняга звяна.
— Сёння нам патрэбны заа¬тэхнікі, брыгадзіры трактарных брыгад, — гаворыць Андрэй Кур¬дзюк. – Ніхто не паспрачаецца з тым, што праца ў сельскай гаспадарцы нялёгкая, патрабуе ад кожнага работніка пэўных высілкаў. Зямля не любіць лайдакоў. З рэарганізацыяй на наша прадпрыемства ўскладваюцца пэў¬ныя спадзяванні, і мы павінны апраўдаць гэты давер.
Самае галоўнае, што ў будучыню сельгаспрадпрыемства верыць яго дырэктар, які паспеў зарэкамендаваць сябе як адукаваны і перспектыўны кіраўнік, які жыве не толькі днём сённяшнім, а бачыць перспектыву.
Кацярына ЯЦУШКЕВІЧ.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.