Благодарность от Премьер-министра Зульфие Мищук

Напярэдадні прафесійнага свята, Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу, Зульфія Мішчук,  варшчыца Мала­рыцкага кансер­ва­ва­га­роднінасушыльнага кам­­бі­ната, узнагароджана Падзякай Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Такая ўзнагарода –  не выпадковасць. Зульфія Карымаўна яе атрымала за шматгадовую плённую і добрасумленную працу.

На прадпрыемстве жанчына працуе са студзеня 1985 года, спачатку – рабочай на дачыстцы бульбы, а пасля выхаду з дэкрэтнага водпуску –  у кансервавым цэху. І вось ужо амаль 24 гады яна шчыруе на адным месцы: варшчыцай змены №2.

– Напэўна, складана быць вар­шчыцай  на такім вядомым у краіне прадпрыемстве? – цікаўлюся я.

– Надзвычай адказна, – гаворыць Зульфія Карымаўна. – Работа карпатлівая, патрабуе пільнасці, уважлівасці, ведання  асаблівасцей усіх тэхналагічных працэсаў.

Зульфія Мішчук на “кухні” кансерва­вага­родніна­сушыль­нага камбіната, бадай, самы галоўны чалавек, гаспадыня-повар. Пад кіраўніцтвам мік­рабіёлага яна робіць закладку паўфабрыкатаў па рэцэптуры. Ад прафесійнага майстэрства  і ўмення Зульфіі Карымаўны шмат у чым залежыць тое, якім будзе канчатковы прадукт. Каб прадукцыя прадпрыемства карысталася попытам, каб была высакаякаснай,  у варшчыцы, як кажуць,  няма права на памылку.

Па словах калег, Зульфія Мішчук працы аддае часцінку сябе, сваёй душы. На яе “кухні” ўсё заўсёды на самым высокім узроўні.

– Я люблю  сваю работу,  ніколі і нізашто не памяняю яе на іншую, – адзначае Зульфія Мішчук. –  “Таптышка” цяпер – мой лёс,  маё жыццё. Я прыйшла сюды,  як кажуць у такіх выпадках,  назаўжды.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.