Наше будущее: районный этап республиканской олимпиады по учебным предметам

На Маларытчыне стартаваў другі  (раённы) этап  рэс­пуб­ліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах.

У ім свае веды прадэманструюць  тыя вучні, якія паказалі выдатныя веды і набралі  найбольш балаў падчас школьных выпрабаванняў, але не менш за 50% ад агульнай колькасці.

17 і 18 лістапада ў СШ №1 прайшлі алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, працоўнаму навучанню, матэматыцы, біялогіі, гісторыі.

Пераможцы першага этапу інтэлектуальнага спаборніцтва па рускай мове і літаратуры, нямецкай мове,  інфарматыцы і хіміі збяруцца ў раённай гімназіі 24 і 25 лістапада. 

Гэтая ж  установа адукацыі стане месцам правядзення 1 і 2 снежня  алімпіяд па англійскай мове, краязнаўстве, грамадазнаўстве, фізіцы, астраноміі і геаграфіі. Між  іншым, алімпіяды па беларускай і рускай мове і літаратуры, працоўнаму навучанню,  нямецкай і англійскай мове право­дзяцца ў два дні.

Пераможцы раённых алімпіяд у студзені будуць абараняць гонар Маларытчыны на абласным узроўні.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.