Крэда Хрысціны

Пасля заканчэння Гродзенскага музычна-педагагічнага каледжа, дзе вучылася на вакальным аддзяленні, Хрысціна Філановіч стала працаваць у роднай вёсцы ў мясцовым Доме культуры мастацкім кіраўніком, а па сумяшчальніцтву – арганізатарам паза­школьнай работы, адначасова з’яўляецца цяпер студэнткай-завочніцай універ­сітэта.
Як прызналася дзяўчына, свой родны куточак “на бераг турэцкі” яна мяняць не збіраецца: вырашыла, што спатрэбіцца там, дзе нарадзілася. Рэцэпт любві да вёскі ў яе просты: тут жывуць бацькі, тут лёгка дыхаецца, ёсць праца, ёсць дзе моладзі адпачыць. Да сябе ў Хрысціны капітальны падыход: яна не можа ні гадзіны без справы. Любіць фатаграфаваць, займаецца сучаснымі танцамі. Прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці: спявае ў народным калектыве народнай песні “Чарняначка”, яна першая каравайніца ад раёна на мерапрыемствах абласнога ўзроўню. Адным словам, няўрыслімавая, няўлоўная, захопленая. Такая моладзь патрэбна сучаснай вёсцы.
НА ЗДЫМКУ: Хрысціна ФІЛАНОВІЧ.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий