Успехи воспитанников Александры Вощенчук

Нядаўна адразу 2 дып­ломамі на між­народным фестывалі-кон­­курсе “Творчасць без межаў” (г.Мінск)  адзначана выступленне танцавальнага калектыву “Сер­панцін” Аляк­сандры Вашчынчук, які існуе пры Маларыцкім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

Журы ў намінацыі “Харэа­графія”  ўразілі танцавальныя нумары “Свежыя навіны” і “А  досвіткі тут ціхія”. Першы з іх адзначаны Дыпломам ІІ ступені, другі – Дыпломам ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Аляксандра Валер’еўна расказала, што творчае спа­борніцтва праходзіла ў  два туры. Першы з іх быў завочным. Удзельнікам  фестывалю-конкурсу не­аб­ходна было даслаць экспертнай групе  відэа з харэаграфічнымі пастаноўкамі.  З 500 дасланых было адабрана 45 лепшых танцавальных нумароў. У іх лік трапілі і маларытчане. На вочным этапе творчага спаборніцтва танцавальны калектыў “Серпанцін” выступіў выдатна і атрымаў заслужаныя ўзнагароды.

– Перамога нам дала  новы штуршок для далейшай творчасці, натхніла на стварэнне цікавых і арыгінальных нумароў, – адзначае Аляксандра Вашчынчук.

Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.