Лучший боец — малоритчанин Алексей Жох

Нядаўна ў Брэсце прайшоў XIV міжнародны турнір па рукапашным бою памяці Дзмітрыя Гвішыані. Асноўную мэту спаборніцтва яго арганізатары упраўленне спорту,  турызму Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкая абласная арганізацыйная структура Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства “Дынама”, Брэсцкая абласная СДЮШАР і Брэсцкі гарадскі камітэт ГА “БРСМ” акрэслілі як патрыятычнае выхаванне моладзі і папулярызацыя здаровага ладу жыцця.

На турнір прыехала больш за 100 спартсменаў з Беларусі, а таксама з Украіны і Расіі. За званне лепшага змагаліся прадстаўнікі такіх адзінаборстваў, як каратэ, бокс, ушу-саньда, таэквандо, дзюдо… Па выніках спаборніцтва маларытчанін Аляксей Жох, кандыдат у майстры  спорту па рукапашнаму бою (2015), атрымаў Кубак у намінацыі “Лепшы баец” (вагавая катэгорыя 70 кг).

Між іншым, у скарбонцы дасягненняў Аляксея Жоха – больш за 20 перамог на розных рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. Юнак, які закончыў раённую гімназію, Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна, займаецца адзінаборствамі з 16 гадоў. Цяпер Аляксей трэніруецца ў прыватнай “Школе бокса” Паўла Дзечука (г.Маларыта).

     Мікалай НАВУМЧЫК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.