ПРА ХЛЕБ НАДЗЁННЫ І ХЛЕБ ДУХОЎНЫ

ішла размова на сходзе ў СВК “Макраны”
Мінулы год для СВК “Макраны” выдаўся і ўдалым, і не вельмі. Былі, як кажуць, і плюсы, і мінусы. Так, асноўны прагнозны паказчык па вытворчасці валавой прадукцыі гаспадарка не выканала. Спякота знішчыла больш за трэцюю частку зерневых плошчаў, у выніку чаго працаўнікі недабралі каля 1000 тон збожжа, шмат сродкаў згубілі з-за продажу ня­якаснай прадукцыі. Затое СВК выдатна спрацаваў па ўзнаўленні статка (1-е месца ў раёне), павысіў  прадуктыўнасць кароў на 215 кілаграмаў (сярэдняя яна склала 5254 кг – трэцяе месца ў раёне), у гаспадарцы цяпер 2 даяркі-шасцітысячніцы і 7 пяцітысячніц. Проса, а на вырошчванні гэтай культуры сельгаскааператыў спецыялізуецца не першы год, як і на вырошчванні грэчкі, дало ўраджайнасць амаль 30 цэнтнераў з гектара. СВК сёлета ўключаны ў дзяржаўную праграму вытворчасці крупяных культур. Што датычыцца раслінаводства наогул, то летась тут апрабавалі метад вырошчвання цвятной капусты і брокалі. Добра ўрадзіла морква. Вырошчванне гэтых культур дало прыбытак, таму сёлета стаўка на іх будзе рабіцца таксама – у 2 разы павялічаць плошчы пад капусту, моркву будуць сеяць на 50 гектарах, грэчка і проса зоймуць адпаведна па 100 гектараў.
Сёлета, і гэта нельга не адзначыць, гаспадарка зрабіла значны крок наперад па добраўпарадкаванні вытворчых аб’ектаў, за што на раённым узроўні СВК прысуджана 1 месца, і за што кіраўніцтва гаспадаркі на справаздачным сходзе матэрыяльна стымулявала ініцыятыўных: галоўнага інжынера Міхаіла Горніка, загадчыка майстэрань Сяргея Любчыка і загадчыка зернясклада Васіля Радчанку.
— Іх прыклад павінны пераняць на іншых аб’ектах, — гаварыў, звяртаючыся да працаўнікоў, старшыня СВК Леанід Селех.
У сваім дакладзе кіраўнік грунтоўна і яскрава на прыкладах прааналізаваў работу кааператыва за мінулы год, больш абапіраючыся на чалавечы фактар, параўноўваючы паказчыкі, называючы прычыны рознасці іх.
— Усё трымаецца на людзях, — гаварыў Леанід Міхайлавіч, — таму кожны павінен працаваць на канчатковы вынік.
Калектыў СВК “Макраны” малады, поўнасцю ўкамплектаваны спецыялістамі, механізатарамі, даяркамі. На сённяшні дзень тут працуюць 160 чалавек. І кіраўнік, і галоўныя спецыялісты ўпэўнены, што задачы, якія пастаўлены на сёлетні год, а яны немалыя,  будуць выкананы, бо ў калектыве ёсць для гэтага ўсё, а галоўнае – згуртаванасць.
За высокія паказчыкі ў працы многія працаўнікі атрымалі дастойнае маральнае ўзнагароджанне, як прыклад таго, што калі ты працуеш добрасумленна, твая праца будзе гэтак жа ацэнена.
На сходзе выступілі дырэктар Макранскай школы Галіна Дардзюк, старшыня сельвыканкама Барыс Самасюк, супрацоўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Анатоль Нікіцюк, якія заклікалі жыхароў не заставацца абыякавымі да негатыўных з’яў у быце, наогул  у жыцці.
Пра хлеб духоўны гаварыў на сходзе настаяцель Макранскага храма айцец Мікалай. “Крыніца зла хаваецца ў нас саміх, — падкрэсліваў ён. – І трэба больш задумвацца пра сваё маральнае здароўе”.
У рабоце сходу прынялі ўдзел першы намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Федзюковіч, кіраўнік спраў аблвыканкама Антон Стэльмах, загадчыца аддзела абкама прафсаюза работнікаў АПК Тамара Савіцкая, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Марушаў.
Ніна СВІЦЮК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


best-cooler.reviews

у нас

http://maxformer.com