У Гвозніцкай школе выхоўваюцца спартсмены!

Гвозніцкі д/с-СШ – невялікая па колькасці вучняў вясковая ўстанова адукацыі. Тут у 1-11 класах навучаецца крыху больш за 50 чалавек. Аднак гэта не перашкаджае ёй вынікова выступаць на спартыўных спаборніцтвах рознага ўзроўню. Апошняе пацвярджэнне гэтаму — ІІІ месца Гвозніцкага д/с-СШ сярод групы сельскіх школ у раённай спартакіядзе школьнікаў за 2016/2017 навучальны год.


-У нас ёсць свае выпрацаваныя і правераныя часам законы, правілы, традыцыі, — гаворыць Марыя Афанасенка, дырэктар. — Тычыцца гэта і фізкультурна-спартыўнага жыцця ўстановы адукацыі. Дасягнутыя поспехі ў гэтым накірунку – заслуга найперш Валерыя Чырко, настаўніка фізічнай культуры і здароўя.
Валерый Вячаслававіч закончыў Баранавіцкае педагагічнае вучылішча. На першае месца працы быў накіраваны ў Гвозніцкую базавую школу старшым піянерскім важатым, а калі вызвалі¬лася месца, стаў працаваць настаўнікам фізічнай культуры. Адначасова паступіў вучыцца на спартыўны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.С.Пушкіна.
У настаўніка склалася свая педагагічная сіс¬тэма працы з вучнямі. На занятках ён імк¬нец¬ца сфарміраваць гарманічна развітую асобу, пазітыўныя адносіны да свайго здароўя, прапанаваць альтэрнатыўныя варыянты правядзення вольнага часу, далучыць да здаровага і актыўнага ладу жыцця. Не забывае педагог і пра спартыўна-масавыя, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы, якія ва ўстанове адукацыі праводзяцца пастаянна.
-Я шчаслівы, што не памыліўся і сваё жыццё звязаў са школай. Не ведаю, ці здолеў бы рэалізаваць сябе ў іншым месцы, у іншай прафесіі. Побач са сваімі вучнямі адчуваю сябе намнога маладзейшым.
Валерый Чырко імкнецца заўсёды працаваць на вынік. Для гэтага ён прымяняе розныя метады, прыёмы, сродкі навучання, а таксама ўласны прыклад.
Радуюць настаўніка і спартыўныя дасягненні выпускнікоў д/с-СШ. Дзмітрый Лук’янчук — майстар спорту Рэспублікі Беларусь па спартыўнай хадзьбе, пераможца і прызёр чэмпіянатаў краіны, чэмпіянатаў Еўропы, удзельнік чэмпіянату свету сярод юніёраў па лёгкай атлетыцы. Эдуард Ваўрушэвіч – майстар спорту Рэспублікі Беларусь па спартыўнай аэробіцы, пераможца і пры¬зёр чэмпіянатаў краіны ў гэтым відзе спорту. Іван Лук’янчук — пераможца і прызёр рэспубліканскіх спаборніцтваў па спар¬тыўнай хадзьбе ў 2012-2014 гадах, пераможца Кубка Рэспублікі Беларусь і Кубка краін Балтыі, капітан школьнай каманды па лёгкай атлетыцы, якая двойчы заняла І месца на Маларыцкім міжнародным марафоне ў 2012 і 2013 гадах. Аляксандр Сіпчук – кандыдат у майстры спорту Рэспублікі Беларусь па спартыўнай хадзьбе, пераможца і прызёр чэмпіянатаў краіны па лёгкай атлетыцы.
У ліку спартыўных камандных дасягненняў вучняў Гвозніцкага д/с-СШ — І месца і пераходны Кубак ў комплексных турысцкіх спаборніцтвах памяці А.Б.Ведзіянцава ў 2014 і 2015 гадах, І месца ў раённай спартакіядзе па валейболе і ІІ месца ў раённай спартакіядзе па футболе сярод дзяўчат у 2016/2017 навучальным годзе.
Цяпер у Гвозніцкім д/с-СШ падрастае новая змена маладых спартсменаў. Некаторыя выхаванцы Валерыя Чырко ўжо дасяг¬нулі пэўных поспехаў на спаборніцтвах рознага ўз¬роўню. У ліку іх – Кацярына Дэйнак (11 клас, міні-футбол), Вадзім Касцючык (10 клас, бег на розных дыстанцыях), Вераніка Кардзялюк (10 клас, кі¬данне дыска, штурханне ядра), Павел Лук’янчук (9 клас, спартыўная хадзьба), Арцём Дэйнак (8 клас, бег на розных дыстанцыях), Цімох Сілюк (7 клас, бег на розных дыстанцыях). Падае надзеі ў лёгкай атлетыцы і Цімох Палявік, вучань 4 класа. Ён хутка прыме ўдзел у абласным этапе спартыўнага праекта “300 талентаў для Каралевы”.
-Я як настаўнік, — кажа Валерый Вячаслававіч, — спрабую разгледзець спартыўныя задаткі і здоль¬насці кожнага дзіцяці, падтрымаць іх, паказаць перспектывы ўласнага росту, дапамагчы ўзняцца на прыступку вышэй у сваіх дасягненнях. Для гэтага ва ўстанове адукацыі ёсць добрая спартыўная база.
Валерый Чырко імкнец¬ца падрыхтаваць да самастойнага жыцця здаровага, моцнага маладога чалавека. Гэта галоўная задача, якую яшчэ на пачатку свайго настаўніцтва паставіў перад сабою Валерый Вячаслававіч. Прайшло шмат гадоў. Многае за гэты час змя¬нілася, але арыенцір у працы педагога застаўся ранейшым і нязменным.
НА ЗДЫМКУ: Валерый ЧЫРКО з лепшымі вучнямі-спартсменамі Гвозніцкага д/с-СШ.

Мікалай Навумчык

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.