«Джентльмены удачи» показали класс!!!

На базе раённай гімназіі прайшоў чарговы сінхронны турнір па гульні “Што? Дзе? Калі?” чэмпіянату Брэсцкай вобласці. У ім прынялі ўдзел каманды знаўцаў з 12 устаноў адукацыі Маларытчыны.

Выніковую турнірную табліцу ўзначаліла каманда ювеналаў “Джэнтльмены ўдачы” раённай гімназіі, за якую ігралі вучні 9 “А” класа Яўген Карпук, Іван Буглак, Раман Завадскі, Рэнат Ібрагімаў, Антон На¬дзяжук, а таксама Уладзіслаў Шульжык (8”А” клас). Юнакі прадэманстравалі добрыя веды і набралі 21 бал з 36 магчымых. На другім месцы з вынікам 13 балаў апынулася каманда сямікласнікаў раённай гімназіі “Ніка”. Яна па рэйтынгу перамагла каманду “Эліпсон” Маларыцкага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Гэтая каманда, якая таксама набрала 13 балаў, складаецца з вучняў 10 і 11 класаў. Між іншым, трэнерам усіх трох каманд юных інтэлектуалаў з’яўляецца Леанід Лук’янчук, настаўнік тэхнічнай працы раённай гімназіі.
“Джэнтльмены ўдачы” хутка прымуць удзел у рэспубліканскім сінхронным чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па гульні “Што? Дзе? Калі?”, які пройдзе ў студзені 2018г. у Брэсце.
Мікалай НАВУМЧЫК.
НА ЗДЫМКУ: Леанід Лук’ян¬чук з камандай-пераможцай.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.