Здоровое питание и вред «фастфуда»

    Аб праблемах правільнага, а значыць здаровага харчавання, пастаянна гавораць медыкі. Аднак гэтае пытанне не страчвае актуальнасці  ў наш час. “Фаст-фуды”, кока-кола, харчаванне на скорую руку, перакусы  не лепшым чынам адбіваюцца на здароўі, асабліва калі гэта арганізм дзіцяці або падлетка, які яшчэ не зусім сфарміраваны.

     Своеасаблівую акцыю-кансультацыю “Школьнае харчаванне: здаровае і рацыянальнае” для вучняў СШ №2 г. Маларыты арганізавалі і правялі спецыялісты раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі,  і  цэнтральнай раённай бальніцы. Варта адзначыць, што на сустрэчу з хлопчыкамі і дзяўчынкамі завітаў жаданы госць з пачастункамі ад “Таптышкі”. Кансервавагароднінасушыльны камбінат прэзентаваў для дэгустацыі сваю смачную прадукцыю.

      Аб тым, наколькі важна прытрымлівацца правільнага харчавання, расказаў урач-педыятр Віталь Тычынскі. Школьнікі даведаліся аб трох прынцыпах здаровага харчавання. Як растлумачыў урач, трэба ўжываць ежу не радзей 4 разоў на дзень, а перад тым, як пачаць есці, рэкамендуецца выпіць шклянку вады і ні ў якім разе нельга захапляцца “фаст-фудамі”, газіроўкай і  салодкімі ласункамі. Важна кожны дзень з’ядаць талерку супу. Харчаванне павінна быць рэгулярным і збалансаваным. Няправільнае харчаванне,  якое складаецца з вялікай колькасці тлустай ежы і вугляводаў,  прыводзіць да атлусцення,  а гэта ў сваю чаргу можа справакаваць цукровы дыябет, гастрыт, язву страўніка, стаць прычынай гіпертаніі і сардэчна-сасудзістых хвароб. Міф аб тым,  што здаровае харчаванне – гэта нясмачная і дарагая ежа,  даўно развенчаны. Здаровая ежа – гэта натуральныя прадукты, свежая садавіна і агародніна, якая штодзень павінна прысутнічаць у рацыёне кожнага чалавека, нягледзячы на яго ўзрост.

Кацярына Яцушкевіч.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.