Подых вечнасці альбо Знакавае месца Маларытчыны (фотарэпартаж)

На Маларытчыне ёсць мноства цудоўных мясцін, гістарычных і надзвычай маляўнічых, знакавых і памятных, пабываўшы аднойчы ў якіх, захочаш вяртацца сюды зноў і зноў. 

Своеасаблівай аўрай вечнасці, супакаення і велічнасці патыхае ад Лукаўскага возера і невялічкага паўвострава з каплічкай,  які ляніва абмываюць пацямнелыя ад снежаньскага ветру хвалі вады.

Здаецца, што імклівы час тут запавольвае свой бег. Ступіўшы на гэты паўвостраў, ты нібыта трапляеш у іншае вымярэнне – тут адчуваецца містычны подых стагоддзяў.

Той, хто хоць адзін раз пабываў  у Лукаве, на таямнічым паўвостраве з каплічкай, назаўсёды застанецца ўлюбёным у гэтыя мясціны. 

Адзі­нае, што не дапасуецца да старых могілак з капліцай, векавых дубоў – сведкаў сівой даўніны і велічнасці Лукаўскага вадасховішча – гэта турыстычная база ,  якая цяпер не працуе і будынкі якой знаходзяцца на паўвостраве.

База  пустуе, з кожным днём прыхо­дзячы ў заняпад. Як давялося даведацца, яшчэ напрыканцы верасня аб’ект быў выстаўлены ўладальнікам на продаж. А гэта Дом рыбака,  агульнай плошчай 147 квадратных метраў,  з дзвюма пабудовамі,  хлявом,  лодачнай і калодзежам.

Відавочна,  той,  хто набудзе гэты аб’ект,  не прагадае. Не вельмі важна, што тут будзе: гасцінічны комплекс ці аграсядзіба. Само месца, яго атмасфера,  наваколле,  напоўненае арэолам святасці і загадкавасці, будуць ствараць цудоўную рэкламу для ўладальніка базы. Для Лукава – гэта яшчэ нязведаны кландайк, які з часам прынясе населенаму пункту вялікую вядомасць. Шмат  загадак тоіць у недрах сваіх старажытная маларыцкая зямля,  якая,  прыйдзе час,  раскрые свае таямніцы.

…Над Лукавам снежаньскае сонца распусціла свае залацістыя косы. Засвяціліся, заіскрыліся заінелыя галінкі дрэў на марозе,  нібыта пакрыліся тонкай хусцінкай з павуціны – пражай Маці Божай,  якая калісьці сваёй няспешнай хадой прайшлася па тутэйшых мясцінах.

Усе падрабязнасці ў райгазеце «» у суботнім нумары за 2 снежня.

Фота Паўла Свістуновіча

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.