Урок мужнасці для будучых абаронцаў

У рамках месячніка патрыятычнага выхавання моладзі, прысвечанага Дню абаронцаў Айчыны, прайшоў традыцыйны раённы аўтапрабег “Памяць”, які арганізавалі сумесна Кобрынска-Маларыцкая МРАС ДТСААФ, аддзел па справах моладзі, РК ГА “БРСМ” і раённы савет ветэранаў. Маршрут аўтапрабегу прайшоў праз вёскі Велікарыта і Пажэжын.
У вёсцы Велікарыта дэлегацыя ў складзе інструктара Кобрынска-Маларыцкай МРАС ДТСААФ Валянціны Козак, начальніка аддзела па справах моладзі Аляксандра Галоўчыка, другога сакратара РК ГА “БРСМ” Таццяны Сацюк, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Васіля Маркава і Марыі Струк,  завуча па выхаваўчай рабоце СШ № 2 Віталя Бенесюка і ваеннаслужачага аддзела пагранічнай службы “Маларыта” Уладзіміра Алексюка сустрэлася са школьнікамі мясцовай школы.
З цікавасцю слухалі вучні расказ былога мінамётчыка Васіля Піліпавіча Маркава. Ён успомніў свае баявыя паходы, расказаў пра той бой, у якім быў паранены, адказаў на пытанні хлопчыкаў і дзяўчынак і задаў ім свае мудрагелістыя пытанні, а яшчэ, як старшыня грамадскай арганізацыі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, звярнуўся да вучняў з просьбай не пакідаць без увагі ўдзельнікаў ваенных падзей, якіх з кожным годам становіцца ўсё менш.
Пазнавальным для школьнікаў быў і расказ партызанкі Марыі Пятроўны Струк, якой у гады вайны давялося многае перажыць. Сустрэча завяршылася ўскладаннем кветак да помніка Вольгі Абрамук.
Наступным прыпынкам аўтапрабегу “Памяць” была Пажэжынская школа, дзе хлопчыкі і дзяўчынкі таксама пачулі змястоўны расказ пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны і пра тое, як абараняюцца межы краіны сёння, пазнаёміліся з накірункамі патрыятычнай дзейнасці, якую вядуць грамадскія арганізацыі.
Хвілінай маўчання была ўшанавана памяць закатаваных мірных жыхароў вёсак Масевічы,  Пажэжын,  Струга і Раматова ля помніка ў в. Пажэжын і памяць загінуўшых воінаў ля помніка ў Маларыце. Да кожнага з помнікаў удзельнікі аўтапрабегу ўсклалі кветкі.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКАХ: у час аўтапрабегу “Памяць”.
Фота Аляксандра ГАЛОЎЧЫКА.

Добавить комментарий


www.majbutne.com.ua

www.biceps-ua.com/

eurobud.com.ua/bitumnaya-cherepitsa-akvaizol-mozaika/
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!