ДАНІНА ПАВАГІ ДА ЎСІХ ПАКАЛЕННЯЎ ВОІНАЎ

23 лютага ў горадзе прайшлі мерапрыемст­вы, прысвечаныя Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл РБ. Перад урачыстым сходам прадстаўнікі арганізацый і грамадскасці ўсклалі кветкі да помнікаў у горадзе.
Адкрываючы ўрачысты сход,  які прайшоў у гарадскім Доме культуры, вядучая Вольга Табачкоўская адзначыла:
— Свята 23 лютага – гэта даніна нашай павагі да ўсіх пакаленняў воінаў ад старадаўніх часоў і да сённяшніх, якія мужна абаранялі родную зямлю ад захопнікаў. У гэты дзень мы нізка схіляем галовы перад памяццю тых, хто загінуў, абараняючы інтарэсы сваёй Айчыны. Сёння мы ўслаўляем воінаў і ветэранаў Узброеных Сіл, людзей асаблівай загартоўкі, мужных і нязломных духам, бязмежна адданых Радзіме.
…На сцэну запрашаецца старшыня райсавета дэпутатаў Пётр Губей. Ён уручае Ганаровыя граматы райвыканкама, а таксама Пісьмы падзякі райсавета дэпутатаў пагранічніку маёру Мікалаю Сахарчуку, воіну-інтэрнацыяналісту Сцяпану Навумчыку, намесніку старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў” Анатолю Брухавецкаму і старшаму прапаршчыку міліцыі Аляксандру Новіку, якіх яны былі ўдастоены за актыўную жыццёвую пазіцыю, актыўную героіка-патрыятычную работу сярод моладзі, прыкладную воінскую і працоўную дысцыпліну, добрасумленнае выкананне службовых і спецыяльных абавязкаў і ў гонар Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл РБ.
Старшыня райсавета дэпутатаў звярнуўся да прысутных з прывітальным словам, павіншаваў іх са святам.
На ўрачыстым сходзе таксама выступілі: ваенны камісар раёна Алег Шышацкі, старшыня райсавета ветэранаў Васіль Маркаў, намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Ірына Федчык, ветэран Узброеных Сіл РБ Генадзь Антонаў,  супрацоўнік аддзела пагранічнай службы “Маларыта” Уладзімір Аляксюк. І яны таксама павіншавалі прысутных са святам, пажадалі здароўя і ўсяго найлепшага.
Затым быў дадзены вялікі святочны канцэрт з удзелам народнага хору ветэранаў вайны і працы, юных артыстаў дзіцячай узорнай эстраднай студыі “Забава”, Андрэя Бурды і Мікіты Саўчука, сама­дзейных артыстаў з ансамбля “Іскрынкі”, а таксама работнікаў Дома культуры Алены Жлукта, Вольгі Бярчук і Алены Палівода,  госця Міка­лая Крэня.
Ірына КАСЦЕВІЧ.
НА ЗДЫМКАХ: ускладанне кветак да помнікаў у гора­дзе; Анатоль БРУ­ХАВЕЦКІ і сёння ў страі, што лішні раз пацвярджае ўзнагарода, якой ён быў удастоены; выступае ваенны камісар раёна Алег ШЫШАЦКІ.
Фота Алега КРЭМЯНЕЎСКАГА.

Добавить комментарий


доставка води київ

http://agroxy.com
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!