В Малорите не хватает врачей

Нядаўна ў чытачоў “раён­кі” была магчымасць пазнаёміц­ца на старонках газеты са звест­­камі аб наяўнасці ў нашым раёне свабодных пра­цоўных месцаў. Пералік складаўся амаль са 100 вакансій,  8 з іх — вакансіі ўрачоў-спе­цыялістаў. Райбальніца адчувае вострую патрэбу ва ўрачах-гінеколагах, хірургах, патрэбны медыцынскай установе ўрач ультрагукавой дыяг­­ностыкі і псіхатэрапеўт.

Праблема,  як адзначае галоў­ны ўрач Маларыцкай ЦРБ Пётр Селівонік, не толькі ў тым, што не ўсе з размеркаваных спецыялістаў едуць працаваць у раён (сёлета з 13 замоўленых спецыялістаў на першае месца працы прыехалі толькі 8 урачоў, двое з якіх цяпер ужо ў дэкрэтным водпуску),  але і ў тым, што адпрацаваўшы два гады і набыўшы вопыт,  маладыя ўрачы пакідаюць раён, нягледзячы нават на тое, што забяспечваюцца жыллём. Як паведамілі ў аддзеле кадраў райбальніцы,  на сённяшні дзень ужо зроблена заяўка  на маладых спецыялістаў на 2019 год. Маларыцкая ЦРБ замовіла для размеркавання 19 урачоў (такая лічба вызначана з улікам пенсіянераў і тых маладых спецыялістаў, якія пасля адпрацоўкі пакінуць раён). Летась была пададзена заяўка на 10 спецыялістаў, але ужо цяпер вядома, што пасля размеркавання ў раён павінны прыехаць толькі 6 урачоў.

Святлана МАКСІМУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.