Семейный капитал в Малоритском районе в 2017 году оформили более 50 семей

На 1 лістапада бягучага года ў Маларыцкім раёне 53 шматдзетныя сям’і аформілі “сямейны”, ці “ма­цярынскі” капітал.  Дарэчы, “мацярынскі” капітал, які эквівалентны 10 тысячам до­лараў ЗША – гэта  доў­га­тэрміновая мера дзяр­­­жаўнай падтрымкі тых сем’яў, дзе нарадзілася і выхоўваецца трое і больш дзяцей.

Як паведаміла намеснік начальніка па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, начальнік аддзела адраснай дапамогі, быту і сям’і Наталля Іолап, у мінулым годзе “мацярынскі” капітал аформілі 93 шматдзетныя сям’і. Нагадаю, што грашовыя сродкі можна выкарыстаць пасля паўналецця дзіцяці для яго далейшай адукацыі,  сацыяльных паслуг, медыцынскай дапамогі і паляпшэння жыллёвых умоў. На сённяшні дзень у раёне пражывае 525 шматдзетных сем’яў, якія выхоўваюць траіх і больш хлопчыкаў і дзяўчынак.

Кацярына Яцушкевіч.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.