Районная гимназия в режиме инновации

Раённая гімназія – адна з 8 устаноў адукацыі краіны, у якой, пачынаючы з 2017/2018 навучальнага года, рэалізуецца інавацыйны праект “Укараненне мадэлі творчай самарэалізацыі асобы ў адукацыйнай прасторы вольнага часу  event-менеджменту мастацка-эстэтычнай накіраванасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі”. Інавацыйнай пляцоўкай раённая гімназія будзе на працягу трох навучальных гадоў. Цяпер у ёй задзейнічана 76 вучняў і 10 педагогаў.

-Еvent-менеджмент (ад англ. еvent — «па­дзея») — гэта поўны комплекс мерапрыемстваў па стварэнні масавых свя­таў як вялікай падзеі ва ўстанове адукацыі, — расказвае Наталля Асіпук, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, адказная за арганізацыю і суправаджэнне інаватыкі. — Задача падзейнага менеджменту заключаецца ў тым, каб зрабіць з мерапрыемства сапраўдную падзею, якая валодае такімі характарыстыкамі, як выключнасць,  арыгі­наль­насць, значнасць, цікавасць.

Падчас рэалізацыі іна­вацыйнага праекта ас­ноўная ўвага скі­роўваецца на арганізацыю вольнага часу навучэнцаў, на по­лі­культурнае выхаванне, вывучэнне культуры роднага краю,  папулярызацыю здаровага ладу жыцця. У полі зроку “інаватараў” таксама мастацкае чытанне вучняў, іх віртуальная творчасць, адукацыйны турызм, работа гімназічнага агіттэатра.

Прагназуецца, што ства­рэнне прасторы воль­нага часу event-ме­неджменту мастацка-эстэтычнай накі­раванасці ва ўстанове аду­кацыі па­высіць якасць адукацыйнага і выхаваўчага працэсу, адбудзецца яго арыентацыя на творчую самарэалізацыю асобы вуч­ня.

На здымку: удзельнікі інавацыйнага працэсу раённай гімназіі.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.