«Добрыя сардэчкі» вырабляюць цацкі

Па ініцыятыве сястрынства пры Маларыцкай праваслаўнай Свята-Мікалаеўскай царкве ў СШ № 2 з’явіўся атрад “Добрыя сардэчкі”, які складаецца з вучняў малодшых класаў. Кіруюць работай атрада сёстры міласэрнасці Неаніла Аляксандраўна Германюк, Любоў Іванаўна Колпікава, настаўнікі пачатковых класаў СШ № 2 Тамара Мікалаеўна Смаль, Тамара Іванаўна Тарноўская, Таццяна Мікалаеўна Яцура. Атрад існуе не так даўно, але пра яго справы ўжо ведаюць. Адно толькі свята “Упрыгожым елку разам” чаго варта. А пачыналася яно з вырабу цацак, якія дзеці майстравалі сваімі рукамі разам з настаўніцай-дэфектолагам раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Таццянай Барысаўнай Сацюк. А да свят калядных дзеці падрыхтавалі спектакль, на які быў запрошаны айцец Сергій. Спансіравала ўсе мерапрыемствы і дапамагала ў іх арганізацыі СШ № 2, за што вялікі дзякуй дырэктару Любові Васільеўне Куц.

Людміла ЛУКАВЕЦ, дырэктар Цэнтра КРНіР

Добавить комментарий


www.avrora-trans.com

далее mitsubishi.niko.ua

np.com.ua/elektromehanicheskoe-oborudovanie/kuttery-i-bliksery.html
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!