Святары заклалі сад на тэрыторыі дзіцячага дома сямейнага тыпу

Ідэя, прапанаваная благачынным цэркваў Маларыцкай акругі протаіерэем Віктарам Паляціла, закласці сад на тэрыторыі сядзібы другога дзіцячага дома ся­мейнага тыпу, які быў адкрыты ў кастрычніку гэ­­тага года ў Маларыце, на мінулым тыдні была практычна рэа­лізавана.

Протаіерэй Анатоль Дударчук, настаяцель храма ў гонар святой вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы в.Арэхава, прывёз 40 кустоў буякоў, а протаіерэй Віктар Паляціла — 40  саджанцаў яблынь гатункаў «айдарэд»,  «лігол» і «чэмпіён». У закладцы будучага саду пры­малі ўдзел гаспадары новага дома, а таксама святары Віктар Паляціла і Анатоль Дударчук.

Хутка на тэрыторыі дзіцячага дома сямейнага тыпу, а гас­па­дарамі яго з’яўляюцца Ва­лянціна Сямёнаўна і Пётр Іванавіч Лямачкі, якія вы­хоўваюць 4 хлопцаў і 3 дзяўчат, будуць пасаджаны кусты буякоў і маліны, а таксама саджанцы  іншых фруктовых дрэў.

 Між  іншым,  протаіерэй Анатоль Дударчук перадаў выхаванцам дзіцячага дома амаль 45 кілаграмаў яблыкаў з уласнага саду.

  Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: падчас закладкі саду ў дзіцячым доме сямейнага тыпу.

Добавить комментарий


www.topobzor.info
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!