Школьники Малориты знакомятся с разными профессиями

Каб у будучым зрабіць правільны выбар, вельмі важна яшчэ ў школьныя гады пазнаёміцца з рознымі прафесіямі. Такой магчымасцю скарысталіся вучні СШ №2. Так, школьнікі пабывалі з азнаямляльнымі экскурсіямі ў розных арганізацыях горада.

Спачатку наведаліся на чыгуначны вакзал. Начальнік станцыі “Маларыта” Віктар Піліпавіч Палішчук распавёў дзецям пра асаблівасці працы чыгуначнікаў,  паказаў цікавыя мультфільмы пра бяспеку жыццядзейнасці на чыгунцы. Дзеці даведаліся, якім чынам можна звязацца з машыністам цеплавоза,  як каардынуецца дзейнасць усіх работнікаў чыгункі.

Наведаўшы аддзяленне паштовай сувязі, школьнікі не толькі паназіралі за тым, як працуюць работнікі пошты, але і даведаліся, што пасылку з Маларыты даставяць у любую дзяржаву, на любы кантынент, а яшчэ, што ў спецыяльных скрынях можна перасылаць па пошце нават пчол.

Пазнавальную экскурсію правялі дзецям супрацоўнікі Маларыцкага РАУС. Яны растлумачылі, чаму вельмі важна насіць флікер, які выратоўвае жыццё, як і дзе трэба правільна пераходзіць дарогу. Дзеці мелі магчымасць патрымаць у руках зброю, рацыю, прымерыць засцерагальны шлем.

Экскурсія па будынку камбіната бытавога абслугоўвання больш зацікавіла дзяўчынак. Яны паспрабавалі сябе ў ролі цырульнікаў, пасядзелі пад фенам-каўпаком, пана­зіралі за творчай працай прафесіяналаў.

Па-новаму паглядзець на вядомыя з малых гадоў прафесіі для школьнікаў вельмі важна. Уражанні, якія яны атрымалі, магчыма, праз пэўны час дапамогуць зрабіць правільны крок у выбары сваёй справы.

Надзея КУХЦЕЙ.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


еще по теме на www.maxformer.com

Buy Tamoximed online in USA

velotime.com.ua