Семейные дебоширы и тираны: преступление и наказание

З пачатку года ў аператыўна-дзяжурную службу Маларыцкага РАУС паступіла 286 заяў і паведамленняў грамадзян аб супрацьпраўных дзеяннях у сферы сямейна-бытавых адносін. Найбольшая іх колькасць прыпадае на райцэнтр — 146, Олтушскі сельсавет — 42, а таксама Вялікарыцкі і Хаціслаўскі сельсаветы — 29 і 21 зварот адпаведна. І варта адзначыць, што найбольшую праблему ствараюць адны і тыя ж асобы, якія, як правіла, злоўжываюць спіртным.

На сённяшні дзень адной з эфектыўных мер прадухілення злачынстваў у быце з’яўляецца ўзбуджэнне прэвентыўных крымінальных спраў і вынясенне грамадзянам ахоўных прадпісанняў,  калі правапарушальнік абавязаны пакінуць агульнае з ахвярай жыллё на тэрмін ад 3 да 30 сутак. І такіх прадпісанняў сёлета вынесена 16.

Тым не менш,  праблем хапае,  і сёлета ўзбуджана 5 крымінальных спраў у адносінах асоб, якія дапускалі катаванне членаў сваіх сем’яў. Таксама 2 крымінальныя справы ўзбуджаны за пагрозу забойствам і яшчэ 2 — за нанясенне цялесных пашкоджанняў. Прычым,  злачынствы ўчыняюцца іншы раз з асаблівай жорсткасцю і раўнадушшам. Напрыклад, адзін з жыхароў раёна катаваў сваю сужыцельку так,  што потым экспертыза засведчыла, што ён нанёс жынчыне не менш 23 удараў рукамі і нагамі па розных частках цела. У другім выпадку п’яны мужчына ударыў нажом у жывот свайму сыну.

Улічваючы актуальнасць праблемы сямейнага насілля, су­працоўнікі міліцыі ў рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства пад умоўнай назвай “Быт” наведалі па месцы жыхарства ўсіх “сямейных дэбашыраў” і правялі з імі прафілактычныя гутаркі, а таксама нагадалі аб непазбежнасці пакарання. Разам з гэтым, на пасяджэнні гарадскога савета грамадскага пункта аховы правапарадку,  якое адбылося нядаўна,  разгледжаны паводзіны асоб, што схільны да правапарушэнняў,  злоўжываюць спіртнымі напоямі, нідзе не працуюць і ставяць сваю сям’ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча.

Нагадаем, што грамадзяне, якія становяцца ахвярамі сямейнага насілля, могуць звярнуцца ананімна на “гарачую лінію” па тэлефоне 8-801-100-8-801 і атрымаць неабходную псіхалагічную і юрыдычную дапамогу.

Акрамя гэтага, у грамадзян ёсць магчымасць перадачы інфармацыі аб сваіх праблемах зацікаўленым суб’ектам прафілактыкі: установам аховы здароўя,  тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, сельвыканкамам па месцы жыхарства. Супрацоўнікі міліцыі па кожнаму факту сямейнага насілля прапануюць пацярпелым падпісаць інфармацыйнае пагадненне, каб у далейшым з пацярпелым маглі працаваць прадстаўнікі згаданых службаў,  якія здольны аказаць разнастайную дапамогу,  у тым ліку пры неабходнасці прадаставяць часовы прытулак. Ад гэтых паслуг можна адмовіцца ў любы час і гэта ніякім чынам не паўплывае на абслугоўванне ў іншых установах, выплату льгот і дапамог.

  Наталля Пракапук, старшы ўчастковы інспектар РАУС.

Добавить комментарий


777.fashioncarpet.com.ua

реабилитация наркоманов

www.oncesearch.com/search/e359/2
error: Незаконное копирование материалов сайта запрещено!