На Малоритчине стартовала благотворительная акция «Наши дети». Помоги ближнему!

З панядзелка, 11 снежня, у раёне, як і ва ўсёй краіне, стартаваў навагодняя дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Яна будзе доўжыцца да 10 студзеня 2018 года і па традыцыі пасадзейнічае таму, каб пры­цягнуць увагу да праблем дзяцінства, аказаць дапамогу і падтрымку найменш абароненым катэгорыям дзяцей, якім патрэбны асаблівы клопат дзяржавы і грамадства.

У час акцыі прадстаўнікі ўлады і розных грамадскіх арганізацый наведаюць дамы сямейнага тыпу, прыёмныя і апякунскія сем’і, дзяцей-інвалідаў і дзяцей з мнага­дзетных і малазабяспечаных сем’яў.

Як паведамілі спецыялісты раённага аддзела адукацыі, трое школьнікаў з Маларытчыны адправяцца на рэспубліканскае дабрачыннае навагодняе свята, якое адбудзецца ў Мінску 22-23 снежня. У ім прымуць удзел Валерыя Галаўлёва,  вучаніца 7 класа СШ №2,  юная спартсменка, варатар асноўнага складу каманды дзіцячай зборнай Брэсцкай вобласці па гандболу, Лізавета Піліпук, вучаніца 4 класа раённай гімназіі, прызёр раённых і абласных творчых конкурсаў, лаўрэат рэспубліканскіх кон­курсаў, а таксама Анастасія Саковіч, вучаніца 7 класа СШ №1, выдатніца вучобы, актыўны ўдзельнік жыцця школы і раёна. Акрамя таго, 15 дзяцей, у ліку якіх дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, дзе­ці з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў,  пераможцы розных конкурсаў і выдатнікі вучобы,  прымуць удзел  у абласной дабрачыннай ёлцы, якая збярэ разам дзяцей вобласці 29 снежня. Дабрачынная ёлка для дзяцей-сірот і дзяцей-інвалідаў пройдзе і ў раёне, яна запаліць агні 27 снежня, у той жа дзень адбудзецца навагодняя сустрэча кіраўніка раёна Мікалая Шума з таленавітымі школьнікамі.

У рамках акцыі “Нашы дзеці” Маларыцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва традыцыйна арга­нізоўвае акцыю “Навагоднія цуды” з прыцягненнем спонсарскай дапамогі для набыцця навагодніх падарункаў дзецям з сацыяльна неабароненых сем’яў. Збор сродкаў пачаўся, далучыцца да добрай справы можа кожны.

Святлана МАКСІМУК.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.