Мама офицера или Юбилей Валентины Масковенко

Прадстаўнікі райваенкамата ў доме Валянціны Антонаўны Маскавенка госці частыя. Жанчыне давялося перажыць вялікае, непапраўнае гора – смерць сына, маладога лейтэнанта, які загінуў пры выкананні службовых абавязкаў яшчэ на першым годзе службы.


У райваенкамаце шмат гадоў, знахо¬дзячыся ўжо на заслужаным адпачынку, працавала жанчына. Гэты ка¬лектыў віншуе яе з рознымі святамі. А вось днямі выдалася яшчэ адна прыемная нагода – 80-гадовы юбілей. У гэты святочны для Валянціны Антонаўны дзень у доме яе было сапраўды шматлюдна. Значная частка калектыву райваенкамата наведалася да яе. Кветкі, шчырыя словы, падарункі і самае галоўнае – увага, расчулілі юбілярку. Слёзы на вачах з’яві¬ліся яшчэ і таму, што ўспомніла жанчына той страшны дзень, 18 жніўня 1987 года, калі ў далёкім Ташкенце абарвалася жыццё яе сына Аляксандра. Партрэт яго стаіць у пакоі на самым бачным месцы, побач — кветкі. Сын для маці жывы, як і жывая памяць пра яго смеласць, адвагу і высакароднасць, бо цаною свайго жыцця малады лейтэнант выратаваў жыццё салдату.
Між іншым, дзень юбілея быў для Валянціны Антонаўны сапраўды багатым на віншаванні і сюрпрызы. Да яе ў госці завітала і кіраўніцтва цэнтральнай раённай аптэкі, каб ад імя ўсяго калектыву, у якім адпрацавала Валянціна Маскавенка 34 гады, павіншаваць яе са святам, чалавеку добрай і чыстай душы пажадаць даўгалецця і здароўя.
Святлана МАКСІМУК.
НА ЗДЫМКУ: калектыў райваенкамата віншуе з юбілеем Валянціну Маскавенка.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


www.fashioncarpet.com.ua

подробно avto-poliv.com.ua

https://www.etalon.com.ua