Воспитанники Виктории Левчук покорили Минск

Юныя спевакі з эстраднай студыі «Musik boom», кіруе якой Вікторыя Ляўчук,  прынялі ўдзел у IV адкрытым конкурсе  мастацтваў “Беларускія таленты – 2017”, які праводзіўся ў Мінску.

Журы высока ацаніла выступленні вакалістаў – васьмігадовага Арсенія Галоўчыка і сямігадовай Марыі Ефлаковай. Арсеній атрымаў дыплом лаўрэата ІІІ ступені  і спецыяльную прэмію  “За захаванне і папулярызацыю гістарычнай і культурнай спадчыны”.

Гэтая прэмія дае права льготнага ўдзелу ў міжнародным фестывалі-конкурсе ў рамках праекта “Караван культуры”. А Марыя Ефлакова стала дыпламантам конкурсу. Дыплом за прафесійную падрыхтоўку лаўрэата конкурсу мастацтваў “Беларускія таленты – 2017” і асабісты ўклад у развіццё музычнага мастацтва атрымала і педагог юных салістаў Вікторыя Ляўчук.

Святлана МАКСІМУК.

НА ЗДЫМКУ: лаўрэат конкурсу “Беларускія таленты – 2017”Арсеній Галоўчык і дыпламант конкурсу Марыя Ефлакова.

Фота

Вікторыі Ляўчук. 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.