Отцы и дети: Сергей и Полина Остапук

Паліна Астапук, вучаніца 7 «Б» класа СШ №2, дзявятага снежня прымала ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Фёдара Кулакоўскага, якія праводзіліся ў Магілёве. У спартыўнай хадзьбе на  дыстанцыі  2 кіламетры ва ўзроставай катэгорыі 2005 год нараджэння і маладзейшыя дзяўчына паказала лепшы вынік (10 хвілін 42 секунды), заняла першае месца і ўзнагароджана Дыпломам першай ступені.

– Спартыўнай хадзьбой Паліна займаецца ўжо трэці год, – гаворыць Сяргей Астапук, бацька дзяўчыны, трэнер Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Маларыцкага раёна. – У лёгкую атлетыку Паліна прыйшла сама. Канчаткова з відам спорту дапамог вызначыцца я.

У рэспубліканскіх спаборніцтвах дзяўчына ўдзельнічала ўпершыню. Дасягнуты вынік – гэта асабісты яе рэкорд.

 Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: Паліна і Сяргей Астапукі.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


profvest.com

Crypto Solutions хайп

www.profvest.com/2017/07/t-bitbot-otzivi-obzor.html