Памятный знак воинам-интернационалистам торжественно откроют в Малорите 22 декабря

Урачыстае адкрыццё памятнага знака воінам-інтэрнацыяналістам у Маларыце адбудзецца 22 снежня.

На перасячэнні вуліц Паўднёвай і Паркавай у Маларыце (перад адным з уваходаў на тэрыторыю раённай гімназіі) завершаны работы па ўстаноўцы на пастамент баявой машыны дэсанта-1. 

Новы аб’ект воінскай славы з’явіцца дзякуючы намаганням Маларыцкай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. Гэтая  ініцыятыва была падтрымана кіраўніцтвам раёна. Адгукнуўшыся на просьбу,  Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь перадало БМД-1 у якасці экспаната Маларыцкаму райвыканкаму для стварэння памятнага знака, прысвечанага абаронцам Айчыны. Сіламі ваеннаслужачых 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады БМД-1 прыведзена ў належны стан.

Між іншым, неабходныя работы па ўзвядзенні пастамента і добраўпарадкаванні тэрыторыі ля яго праведзены Маларыцкай ПМК-20 і Маларыцкай ЖКГ.

Мікалай НАВУМЧЫК.

 

 

 

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.