Юныя навукоўцы Маларытчыны

На базе СШ №2 г.Ма­ларыта прайшла ХІІІ штогадовая раённая канферэнцыя навукова-даследчых работ вучняў “Дзеці. Творчасць. Інтэ­лект”. Прэтэндэнты на перамогу прадстаўлялі свае напрацоўкі ў трох секцыях.  Кампетэнтнае журы заслухала  лепшыя 23 работы, якія прайшлі папярэдні адбор.

Маларыцкія школьнікі на гэты раз праводзілі лінгвістычны аналіз тапонімаў, вывучалі мікратапонімы, антрапонімы, гадонімы,  праводзілі кантрольную закупку малака, стваралі камп’ютарную гульню “ЭкаКот” у асяроддзі візуальнага праграмавання Scratch,  камп’ю­тарную мадэль аднароднага Сонца,  спрабавалі разабрацца ў прычынах забруджвання глебы і ў псіхалагічных бар’ерах пры камунікацыі тых, хто з’яўляецца носьбітам рускай і англійскай моў, даказвалі, што  англамоўныя  надпісы на адзенні з’яўляюцца экстралінгвістычным фактарам, які ўплывае на ўзровень валодання мовай.

Упершыню за час правядзення інтэлектуальных спа­борніцтваў для юных да­следчыкаў з’явілася асобная падсекцыя па працоўным навучанні. Мікалай Гарчарук і Аляксандр Федарук, вучні 8 класа Пажэжынскай БШ, прадстаўлялі праект “Флюгер са светадыёдным індыкатарам”, падрыхтаваны пад кіраўніцтвам настаўніка А.В.Кардзелюка. А Дзмітрый Зенін, вучань 9 класа,  і Уладзіслаў Алесіюк, вучань 10 класа Хаціслаўскай СШ, пазнаёмілі журы са сваёй работай “Інструменты нашых продкаў” (кіраўнік – настаўнік М.А.Кірычук).

Па выніках раённай кан­ферэнцыі лепшыя  работы адзначаны ўзнагародамі рознай вартасці. Яны хутка будуць абараняць гонар раёна на абласной канферэнцыі “З навукай у будучае”.

-Гэтых вынікаў не было б,  каб не грунтоўныя веды,  энтузіязм, прафесіяналізм, самаадданасць педагогаў, пад чыім кі­раўніцтвам рыхтаваліся работы, — кажа Аксана Паўлаўна Краўчанка,  загадчыца раённага вучэбна-метадычнага кабінета. — Самых шчырых слоў падзякі заслугоўваюць настаўнікі: Лідзія Пятроўна Дацык (Радзежская СШ), Зінаіда Аляксееўна Барысюк (Дарапеевіцкі д/с-СШ), Алена Мікалаеўна Ляшчук і Святлана Міхайлаўна Пуціна (раённая гімназія), Дзяніс Анатольевіч Піпко (Ланская СШ),  Алена Васільеўна Алесіюк і Аліна Іванаўна Крэнь (СШ №1), Наталія Яўгенаўна Самасюк (Макранская СШ), Іван Рыгоравіч Кульбеда і Валянціна Мікалаеўна Асіпук (Ляхавецкі д/с-СШ) і інш.

— На такім мерапрыемстве, — дзеліцца думкамі Ульяна Шпетная, вучаніца 8 класа раённай гімназіі, — я прысутнічала і выступала ў другі раз, але ўсё роўна хвалявалася і перажывала. Мне падабаецца працэс пошукаў, “дакопвання” да ісціны, пазнання і адкрыцця невядомага нават у самым звычайным і будзённым.

-Я пераканана, — гаворыць А.М.Ляшчук, настаўніца англійскай мовы раённай гімназіі, —  што ў кожным вучні жыве даследчык. Толькі трэба ў час заўважыць гэта,  зацікавіць і дапамагчы рэалізаваць задуманае. Пошукі,  знаходкі,  адкрыцці, радасці і паражэнні — вось у чым сэнс работы з адо­ранымі і таленавітымі дзецьмі.

Мікалай НАВУМЧЫК.

На здымку: удзельнікі раённай канферэнцыі навукова-даследчых работ вучняў “Дзеці. Творчасць. Інтэлект”.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.


также читайте

https://www.best-cooler.reviews/

showroom-kiev.com.ua/category_160.html