Свечачніца

— Чаму я тут? – ціха і лагодна перапытвае Паліна Сцяпанава, якая ўжо 10 гадоў амаль усе службы ў Свята-Мікалаеўскай царкве г.Маларыты стаіць за свечачнай скрынкай. – На ўсё воля Божая, усё па яго міласці. Я тут нясу послух на славу Гасподнюю.
Раней Паліна Іонаўна ў храм прыходзіла рэдка. Выйшаўшы на заслужаны адпачынак, стала тут бываць часцей. То свечку паставіць, то малебен закажа. Хутка без слова Божага ўжо і зусім не магла жыць. Храм стаў родным домам. Душа імкнулася туды. І калі папрасілі жанчыну дапамагчы царкве і стаць царкоўным прадаўцом, падумаўшы, згадзілася. Радавалася, што хоць нечым паслужыць Богу.
Свечачная скрынка – месца, куды кідае погляд любы чалавек, які заходзіць у храм. Тут вернікам прапаноўваюцца розныя свечкі, абразы, кнігі, крыжыкі, календары… За свечачным прылаўкам можна заказаць малебны, паніхіды, адпяванні, вянчанні, падаць запіскі з просьбай памаліцца аб здароўі і супакаенні. Послух свечачніцы – цяжкая і адказная праца. Падзякі і скаргі, пажаданні ўважліва выслухоўвае Паліна Сцяпанава. І ўсё знаходзіць водгук у яе сэрцы, якое бязмерна любіць кожнага. Падтрымае, паспачувае, параіць, скажа ласкавае і шчырае слова. Іншы раз проста спытае: “Як справы, здароўе?” Зраненай, збалелай чалавечай душы, якая прыйшла за дапамогаю да Бога, бывае гэтага дастаткова. І святлее тады на сэрцы, становіцца добра і радасна. А яшчэ жанчына багата на цярпенне. Храм жа наведваюць розныя людзі, з розным характарам, настроем. І да кожнага неабходна знайсці падыход,  правільна глянуць, адказаць, падаць свечку. Бо такі чалавек: ён хоча, каб у грамадскіх месцах сустракалі яго ветліва. Нават тут, у доме Божым. Паліна Іонаўна да ўсіх ставіцца спагадліва, з усмешкаю. Яна здольна сваёй пакорлівасцю і ўвагаю загасіць любую негатыўную эмоцыю.
— Я імкнуся жыць па запаветах Божых, — кажа Паліна Сцяпанава. — Усявышні вучыць любіць свайго бліжняга як самога сябе. Так і жыву.
Напэўна, гэта вельмі нялёгка, несучы свой жыццёвы крыж,  да ўсіх,  хто вакол нас,  таксама быць спачувальным, цярпімым.
На здымку: Паліна Сцяпанава,  свечачніца Свята-Мікалаеўскай царквы Маларыты.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий


Нитяные шторы https://shtory.ua
https://progressive.ua

www.monaliza.kiev.ua/catalog/odessa/