Калі ў Маларыце зазіхаціць над храмам купал?

Новы праваслаўны храм у гонар Маларыцкай іконы Божай Маці, які ўзводзіцца ўнутры дворыкаў вуліц Маруды, д.21, 21/1, 23/1 і Школьная, д. 15 райцэнтра, паступова набывае свае абрысы. Нават недабудаваны, ён ужо  выклікае пачуццё захаплення.

-Будуем царкву усім мірам, — так кажа протаіерэй Віктар Паляціла, благачынны Маларыцкай царкоўнай акругі, настаяцель храма Мікалая Цудатворцы райцэнтра. — Вялікі дзякуй за падтрымку ўсім, хто ўжо ахвяраваў свае  грашовыя сродкі на будаўніцтва храма. Каб хутчэй завяршылася будаўніцтва,  неабходны немалыя грашовыя сродкі.

Сваю лепту на ўзвядзенне  яго можа ўнесці кожны,  хто пажадае. Грашовыя ахвяраванні цяпер можна пакінуць у  Мікалаеўскім храме (вул. Чырвонаармейская, д.21)  ці ў іконнай лаўцы, а таксама пералічыць на разліковы рахунак ВY47АКВВ 30154608615501000000 у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 120 філіяла Брэсцкага абласнога ўпраўлення адкрытага акцыянернага таварыства “Акцыянерны ашчадны банк “Беларусбанк” г.Маларыта, код АКВВВY21100, УНП 201020706.

Вернікі не губляюць аптымізму, спадзяюцца на Божую дапамогу і спагаду добрых людзей. У пабудаваным новым храме чалавек зможа  памаліцца ў цішыні, абдумаць ўчынкі, папрасіць Усявышняга аб дапамозе, паспрабуе ўлагодзіць сваё сэрца і, застаўшыся сам-насам з Богам, пачуць голас сваёй душы.

   На здымку: так цяпер выглядае храм, які ўзводзіцца ў Маларыце.

Поделиться:
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.